Топ-10 старадаўніх сядзібаў Беларусі па версіі VETLIVA

Топ-10 старинных усадеб Беларуси по версии VETLIVA

VETLIVA
Топ-10 старинных усадеб Беларуси по версии VETLIVA Заброшенные усадьбы Беларуси

Лучшие старые и заброшенные усадьбы Белоруссии. Старинные руины, древние и исторические усадьбы синеокой, о которых мало кто знает.

21.10.2019

Старажытныя і закінутыя сядзібы валодаюць непаўторным антуражам і атмасферай. Даўным-даўно ў іх сценах стваралася гісторыя, прымаліся лёсавызначальныя рашэнні і праводзіліся раскошныя прыёмы. Нароўні з замкамі і палацамі Беларусі, старадаўнія сядзібы ўяўляюць сабою шэдэўры архітэктуры. Шматлікія выдатна захаваліся, некаторыя ляжаць у руінах… Сёння VETLIVA раскажа пра вядомыя закінуткі Беларусі, у тым ліку і пра тыя, якія знаходзяцца ў беларускай зоне адчужэння.

Старажытныя сядзібы Беларусі

Сядзіба Ададуравых «Белая Дача»

Дзе знаходзіцца: горад Мінск

Сядзіба Ададуравых «Белая Дача» у Мінску

Адкрывае наш топ-10 старых закінутых сядзібаў «Белая Дача». Гэты будынак завецца так нездарма: нягледзячы на свой статус (зараз ён не выкарыстоўваецца), выглядае сядзіба выдатна захаванай. Яна была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя ў стылі неакласіцызму.

Існуе адразу тры версіі яе ўзнікнення:

  • Лічыцца, што яна належыла памешчыку Курасаву, які заснаваў поруч Мінска вёску Курасоўшчыну, далучаную пасля да сталіцы.

  • Паводле іншай версіі, у свой час яе ўзвёў начальнік Лібава-Роменскай чыгункі Н. Е. Ададураў.

  • Таксама выказваецца здагадка, што сядзібу пабудаваў М. Рогаў, кандыдат прыродазнаўчых навук, які выкупіў гэтыя землі ў Валянціны Хвацкай.

З 1990 года ўнутры будынка размяшчаўся Цэнтр беларускага фальклору. У наш час сядзіба не выкарыстоўваецца. Помнік архітэктуры знаходзіцца ў мікрараёне Курасоўшчына, так што калі збіраецеся на экскурсію — рэкамендуем абавязкова тут пабываць.

Сядзіба Катлубаяў

Дзе знаходзіцца: вёска Ястрамбель, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Сядзіба Катлубаяў

Дзіўны помнік архітэктуры хаваецца ў невялікай вёсачцы пад Баранавічамі. Сядзіба Катлубаяў падобная ці то на старажытны касцёл (дзякуючы востраканцовай вежцы), ці то на замак (згадзіцеся, чымсьці нагадвае замак Нойшванштайн, які ўпрыгожвае застаўку знакамітай мультыплікацыйнай студыі «Дысней»). У любым выпадку, выглядае чароўна. Сумна, што ў свой час у сценах помніка архітэктуры размяшчаўся дзіцячы дом. Была знішчана выдатная ляпніна і знесены сцены. У 1972 годзе ў гістарычнай сядзібе знаходзілася школа-інтэрнат (аж да 1990 года). І з тых часоў будынак лічыцца закінутым.

Сядзіба Тышкевічаў

Дзе знаходзіцца: урочышча Млявае, Валожынскі раён, Мінская вобласць

Сядзіба Тышкевічаў ва ўрочышчы Млявае

Гісторыя закінутай сядзібы, якой некалі валодалі Тышкевічы, насамрэч звязана са… звярынцам! Шматлікія прадстаўнікі дынастыі былі заўзятымі паляўнічымі, яны аблюбавалі гэтую мясцовасць, дзе прырода Беларусі асабліва выдатная, і ўкладвалі высілкі ў яго развіццё. Спачатку сядзібу ўзвялі як загарадную паляўнічую хатку. Бенедыкт Ян Тышкевіч арганізаваў тут у 1902 годзе першы на тэрыторыі Беларусі звярынец, дзе пражывалі алені, ласі, мядзведзі. Пастаянныя набегі браканьераў і ад'езд Тышкевіча прывялі да яго запусцення. Звярынец спрабавалі аднавіць палякі (пасля заканчэння Першай сусветнай вайны гэтыя землі апынуліся ў складзе Польшчы), аднак іх працу спыніла Другая сусветная вайна. Звярынец спусцеў канчаткова, а сядзібу падарвалі партызаны… Паступова будынак развалакаюць мясцовыя жыхары на цэглу, ды і прырода бярэ сваё.

Сядзіба Радзівілаў

Дзе знаходзіцца: вёска Паланечка, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Сядзіба Радзівілаў

Гэта нават не старая панская сядзіба, а хутчэй палац: настолькі маштабнай выглядае адна з рэзідэнцый Радзівілаў, размешчаная ў вёсцы Паланечка. Ініцыятарам яе ўзвядзення выступіў Мацей Радзівіл — вядомы беларускі драматург і кампазітар, а правобразам для шэдэўра архітэктуры стала італьянская віла Трывулзіна на возеры Кома.

Цікавы факт ад VETLIVA: у Беларусі захавалася нямала сядзібаў, якія некалі з'явіліся ці проста прыналежалі знакамітым мастакам. Гэта і старадаўняя сядзіба-музей знакамітага рускага жывапісца Іллі Рэпіна пад Віцебскам (яна падобная на маляўнічую хатку з запалак, так што рэкамендуем паглядзець яе падчас тура па Беларусі), і сядзіба Залессе, якая належала Міхасю Клеафасу Агінскаму (паглядзець рэзідэнцыю аўтара паланеза «Развітанне з радзімай» таксама цалкам рэальна), і сядзіба Фердынанда Рушчыца ў вёсцы Багданава, і шматлікія іншыя помнікі архітэктуры Беларусі.

Сядзіба Рэйтанаў

Дзе знаходзіцца: вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Сядзіба Рэйтанаў

І вось вам адразу цікавы факт ад VETLIVA: у адрозненне ад большасці іншых сядзібных комплексаў Беларусі, дынастыя Рэйтанаў валодала Грушаўкай на працягу трох з паловай стагоддзяў! І заадно яшчэ адзін: закінутая сядзіба пабудавана не з каменя, а з дрэва, хоць першапачаткова на землях Грушаўкі узвялі менавіта каменны будынак. Існуе версія, што Юзэф Рэйтан, які ў XIX стагоддзі валодаў маёнткам, па стане здароўя не мог жыць у каменным будынку. Таму, згодна з радай лекараў, уласную рэзідэнцыю ён загадаў узвесці з па-экалагічнаму чыстага дрэва.

Час не пашкадаваў помнік архітэктуры. У часы росквіту інтэр'ер дзівіў раскошай і багаццем, аднак савецкая эпоха наклала свой адбітак: спачатку ў будынку сядзібы размяшчаўся клуб, а потым сховішча для агародніны.

Сядзіба Чацвярцінскіх

Дзе знаходзіцца: гарадскі пасёлак Жалудок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

Сядзіба Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок

Нават калі вам не даводзілася бываць у Вечным горадзе, пры поглядзе на сядзібу Чацвярцінскіх у Жалудку асацыяцыі з Рымам з’явяцца абавязкова. Усё таму, што шматлікія асабнякі шляхты праектавалі ў свой час італьянскія архітэктары. Вось і старадаўняя сядзіба Чацвярцінскіх не выключэнне: руку да яе стварэння прыклаў польскі архітэктар з італьянскімі каранямі Уладзіслаў Марконі.

Цікавы факт ад VETLIVA: почырк італьянскіх архітэктараў прасочваецца ў шматлікіх славутасцях Беларусі, якія захаваліся да нашых часоў. Адзін з самых яркіх прыкладаў — Нясвіж. Калі вам не даводзілася бываць тут, то нашы туры і экскурсіі сапраўды спатрэбяцца, каб аднавіць дадзеную несправядлівасць і ўбачыць сваімі вачамі спадчына Джавані Марыі Бернардоні — першага архітэктара стылю барока ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім.

Сядзіба Герардаў

Дзе знаходзіцца: вёска Дзям’янкі, Добрушскі раён, Гомельская вобласць

Сядзіба Герардаў у Дзям'янках

Усяго ў 49 км ад Гомеля знаходзіцца старадаўняя сядзіба Беларусі, якая, на жаль, валодае адной з самых сумных гісторый. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС унесла свае карэктывы: сядзіба Герардаў знаходзіцца ў беларускай зоне адчужэння. Нават патрапіць сюды праблематычна, паколькі без спецыяльнага пропуску абмінуць КПП не атрымаецца. Аднак, калі ўсё ж вы сюды даедзеце, то будзеце зачараваны яе абліччам: яркая чырвоная цэгла выглядае эфектна на фоне парку, што разросся за гэты час.

Цяпер сядзіба, якая некалі прыналежала генерал-губернатару Фінляндыі, знаходзіцца ў запусценні. Далёкія сваякі гаспадара маёнтка не выявілі цікавасці да рэзідэнцыі продка, не атрымліваецца знайсці і мясцовых спонсараў. Пакуль сядзіба Герардаў закансервавана і чакае сваёй гадзіны.

Сядзіба-палац Слатвінскіх у вёсцы Раванічы

Дзе знаходзіцца: аграгарадок Раванічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць

Сядзіба-палац Слатвінскіх

Толькі паглядзіце, як дыхае былой веліччу будынак сядзібы ў аграгарадку Раванічы! Дзякуючы белым калонам і агульнаму архітэктурнаму абліччу, рэзідэнцыя Слатвінскіх нават больш нагадвае палац. Яна была пабудавана ў стылі класіцызму больш за 150 гадоў назад. Як і большасць будынкаў падобнага плану, яна была моцна разбурана падчас Другой сусветнай вайны. А ад былой раскошы не засталося і следу пасля таго, як у сценах помніка архітэктуры размясцілася школа…

Рада ад VETLIVA: калі вам падабаецца архітэктура эпохі класіцызму — сардэчна запрашаем у Гомель! Пабываўшы ў горадзе на Сажы падчас экскурсіі ці тура, вы ўбачыце сапраўдную жамчужыну палацава-паркавай архітэктуры. Ансамбль Румянцавых-Паскевічаў выдатна захаваўся і цешыць вока кожнага госця горада.

Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Паўлінава

Дзе знаходзіцца: вёска Паўлінава, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Паўлінава

Гісторыя гэтай старой закінутай сядзібы звязана з імем Яна Бохвіца, аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў роду, ветэрана Крымскай вайны, суперніка прыгоннага права, патрыёта Рэчы Паспалітай. Гэты маёнтак названы ў гонар маці Яна, Паўліны, у той час, як іншую рэзідэнцыю (у вёсцы Флер’янава) назвалі ў гонар яго бацькі Фларыяна. Сядзібная хата хоць і не дзівіць памерамі, аднак выглядае вельмі мудрагеліста за кошт васьмігранных слупкоў па вуглах галоўнага фасада. Спічастыя і круглыя гатычныя вокны ў спалучэнні са звычайнымі аконнымі праёмамі дадаюць разыначкі архітэктурнаму абліччу будынка.

Лайфхак ад VETLIVA: паглядзець гістарычную сядзібу можна, адпачываючы ў санаторыі «Чабарок». Гэта беларуская здраўніца знаходзіцца на адлегласці меней кіламетру ад Паўлінава.

Сядзіба Ястржэмбскіх у вёсцы Барысаўшчына

Дзе знаходзіцца: вёска Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць

Сядзіба Ястржэмбскіх у вёсцы Барысаўшчына

Апошняя па спісе, але не па значнасці закінутая сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Барысаўшчына, усяго ў 6 км ад Палескага радыяцыйнага запаведніка. Галоўная разыначка рэзідэнцыі Ястржэмбскіх, якая адразу ж прыцягвае погляд, — 5-павярховая воданапорная вежа. Самае дзіўнае, што яна не толькі выконвала свае прамыя абавязкі, але і ўмяшчаіла ў сябе пякарню, вытворчасць слівак і сыра, нават памяшканне для прагляду кіно. Пазней у ёй нават абсталявалі жылыя кватэры! Апроч сядзібнай хаты і вежы, тут захавалася мноства гаспабудоў (у адным з дамоў для прыслугі, дарэчы, дагэтуль жывуць людзі). Пакуль аднаўленне комплексу не прадбачыцца, аднак на сайце «Гомельоблмаёмасці» шукаюць для яго гаспадара, якога пасля абавязваюць правесці тут рэканструкцыю.

Невымоўная атмасфера гісторыі і памяці стагоддзяў

Мы пазнаёмілі вас толькі з часткай старадаўніх сядзібаў Беларусі, чый далейшы лёс пакуль невядомы. Шматлікія з іх знаходзяцца ў жаласным стане, аднак нават іх руіны ўражваюць. Адпраўляючыся ў вандраванне па нашай краіне, вы можаце спланаваць свой маршрут так, каб убачыць іх, пакуль гэта яшчэ магчыма. А мы будзем і далей расказваць пра дзіўныя, цікавыя і прыгожыя месцы нашай краіны ў Блогу.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


4

Вярнуцца да спісу