Турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст"

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" от 26.12.2017 грамадзяне 77 краін маюць права на бязвізавае знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" на працягу 10 сутак.

Турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст" уключае:

sfsdsd.gif

1.        Брэст і Брэсцкі раён
2.       Жабінкаўскі раён (Брэсцкая вобласць)
3.       Каменецкі раён (Брэсцкая вобласць)
4.       Пружанскі раён (Брэсцкая вобласць)
5.       Свіслачскі раён (Гродненская вобласць)

Для бязвізавага наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежнаму грамадзяніну неабходна набыць экскурсійны тур у беларускага тураператара. Пры куплі тура тураператарам грамадзяніну выдаецца дакумент, які пацвярджае права на наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст".

Замежны грамадзянін не мае права пакідаць тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст".

Замежны грамадзянін, які забраняваў пражыванне ў гасцініцы, санаторыі, аграсядзібе, у кватэры, якая афіцыйна здаецца ў наем- атрымвае аўтаматычную рэгістрацыю ў органах рэгістрацыі па месцы знаходжання. Іншым замежным грамадзянам, якія плануюць знаходжанне на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" звыш 5 сутак - трэба самастойна зарэгістравацца у органах рэгістрацыі па месцы знаходжання.

Замежны грамадзянін мае права знаходзіцца на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" на працягу ўсяго тэрміну замоўленага тура.Пры куплі дадатковых турыстычных паслуг тэрмін знаходжання падаўжаецца. Агульны тэрмін знаходжання турыста ў бязвізавай зоне не павінен перавышаць 10 сутак,незалежна ад колькасці набытых тураў.

Пункты пропуску замежных грамадзян у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст":

  • "Брэст" ("Цярэспаль")
  • "Дамачова" ("Славацічы ")
  • "Пяшчатка" ("Полаўцы")
  • пункт спрошчанага пропуску "Перароў" ("Белавежа")
  • чыгуначны пункт пропуску "Брэст" ("Цярэспаль")
  • пункт пропуску "Аэрапорт" Брэст"
Неабходныя дакументы:

ШАГ 1 

Запоўніць і адправіць форму, якая прыведзена ніжэй, не пазней, чым за 24 гадзіны да меркаванай даты паездкi.

Прозвішча, імя, імя па бацьку*

Дата нараджэння*

Серыя і нумар пашпарта
Краіна пражывання
E-mail*

Тэлефон*

Skype, Viber, WhatsApp
Дата прыезду*

Колькасць чалавек*
Колькасць дзён знаходжання*
Мне неабходны наступныя турыстычныя паслугі
Загрузіце копію старонкі Вашага пашпарта




ШАГ 2 

Атрымаць пацверджанне на ўезд і  забраніраваныя турыстычныя паслугі.