Правілы перасячэння мяжы
Правілы перасячэння мяжы
Перасячэнне граніцы Рэспублікі Беларусь праходзіць даволі хутка. Аднак працягласць праходжання пагранічных фармальнасцяў шмат у чым залежыць ад выканання неабходных правілаў. Каб Ваш прыезд у Беларусь не быў змрочаны затрымкамі або канфліктнымі сітуацыямі, азнаёмцеся з працэсам перасячэння мяжы.
Парадак і правілы перасячэння мяжы
Якія дакументы неабходныя для ўезду ў Беларусь?1. Дзеючы дакумент для выезду за граніцу (пашпарт)
2. Візу (для краiн, з якімі Беларусь мае візавы рэжым);
3. Дакумент на вяртанне ў дзяржаву грамадзянства або пражывання (у выпадку страты пашпарта на тэрыторыі Беларусі);
4. Міграцыйная карта (спецыяльны дакумент, які выдае супрацоўнік пагранiчнай службы), якую трэба захаваць на час знаходжання ў краіне, а пры выездзе – абавязкова здаць супрацоўніку пагранiчнай службы для прастаўлення адзнакі аб выездзе.
5. Дагавор медыцынскага страхавання
Дагавор павінен:
- змяшчаць найменне замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
- распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
- прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра;
- наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй можа пацвярджацца страхавым полісам, страхавой карткай ці іншым дакументам, якія змяшчаюць вышэйпаказаную інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання.
Патрабаванні да кіроўцаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу
Кіроўца транспартнага сродку павінен мець страхавы сертыфікат, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і які пацвярджае страхаванне грамадзянскай адказнасці ў дзяржаве - члене сістэмы «Зялёная карта»;
Сістэмы збору платы за праезд BelToll
Праезд па платных аўтамабільных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, абавязаны аплачваць кіроўцы, якія кіруюць наступнымі відамі транспартных сродкаў:
- Механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5т;
- Механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза.
- Кiроўцы транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5т, зарэгістраваныя ў краінах Мытнага саюза, вызваленыя ад платы за праезд.