19.11.2019 Мінск

Незвычайная скульптура з'явілася каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Сям'я з трох буслаў прысела каля фантана ў чаканні свайго вылету. Кампазіцыя створана з бронзы, яе аўтарам выступіў скульптар Станіслаў Крукоўскі. Канцэпцыю новай славутасці Мінска мастак тлумачыць так:

  • бацька сямейства — бусел у гадах, старамодны і прастадушны,

  • яго жонка, у супрацьлегласць яму, модніца,

  • сын шлюбнай пары — тыповы сучасны падлетак.

Скульптурную кампазіцыю дапаўняюць чамадан, які стаіць каля дарослых буслаў, і торба сына. Цікавымі дэталямі з'яўляюцца жаба, якая тырчыць з кішэні торбы, і квіток на самалёт. 

Дарэчы, авіябілеты зараз можна купіць і на VETLIVA! І, каб ні пра што не турбавацца, можна тут жа заказаць трансфер, каб своечасова патрапіць на свой рэйс.

Крыніца фота: http://news.21.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''