04.11.2019 Мінск

Мінскі аэрапорт зараз не толькі адзін з самых пунктуальных, але і незвычайных. Яшчэ некалькі месяцаў назад стала вядома, што тут усталююць сапраўдны верталёт. І вось момант надышоў! Лятальны апарат уносілі праз тыя ж рассоўныя вароты, куды заходзяць пасажыры, толькі лопасці здымалі і транспартавалі па адной. Зараз верталёт стаіць на другім паверсе зоны вылету.

Кафэ разлічана на 34 месцы. Тут можна папіць каву (на выбар прапануецца тры гатункі) з чызкейкам, мядавіком і іншай выпечкай, а таксама перакусіць сэндвічам. 

Галоўная славутасць кафэ валодае цікавай гісторыяй. Мі-2 1985 года выпуску — практычна аднагодак аэрапорта. Ён верай і праўдай служыў МНС, прычым не ў Беларусі, а ў Афрыцы! А зараз абноўлены верталёт цешыць усіх, хто карыстаецца паслугамі авіякампаніі «Белавія». 

Калі вы плануеце ў хуткім часе куды-або адправіцца — VETLIVA дапаможа хутка і нядорага купіць авіябілеты.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''