11.08.2021

У Брэсцкай вобласці збіраюцца развіваць турыстычны кірунак, засноўваючыся на ўнікальных мясцовых традыцыях. У Маларыцкім раёне такімі традыцыямі з'яўляюцца мастацтва ткацтва «кажушком» і выпечка хлеба з грэчкі.

Духмяны карычневы хлеб з украпваннямі зярнят так і вабіць яго паспрабаваць. Грачанікі – традыцыйная страва мясцовых жыхароў. Незвычайны хлеб тут пякуць паўсюдна, у залежнасці ад вёскі рэцэпт можа нязначна адрознівацца. Дарэчы, тэхналогія занесена ў рэестр нацыянальнага здабытку Беларусі. 

Чаму менавіта грэчка? Так ужо павялося, што грэчка тут заўсёды давала лепшы ураджай у параўнанні з пшаніцай, таму мясцовыя жыхары выпякалі з таго, чаго было ў лішку. Муку з грэчкі гаспадыні моляць самі. Вядома, ужо не жоранамі, а з дапамогай сучаснай тэхнікі. Падчас гатавання выкарыстоўваюць грачаную суку грубага памолу, бо яна лічыцца найболей карыснай. Кажуць, менавіта дзякуючы ёй хлеб атрымліваецца асабліва духмяным, родным.

Ткацтва – традыцыйнае беларускае мастацтва. Мясцовыя жыхары змаглі захаваць і аднавіць старажытныя традыцыі, таму цяпер са станка сыходзяць дзіўна прыгожыя шэдэўры ў старадаўняй тэхніцы «кажушком». 

У межах стварэння новых турыстычных кірункаў на Брэстчыне гасцей пазнаёмяць са славутасцямі Маларыцкага раёна, традыцыямі мясцовых жыхароў, накормяць духмянымі грачанікамі і, пры жаданні, навучаць іх пячы. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''