09.09.2019 Віцебск
Не так даўно ў Віцебску з'явілася магчымасць пракаціцца на катэры не звыклым маршрутам ад плошчы Перамогі да парку ў Мазурына і зваротна, але і адправіцца ў пяцігадзіннае вандраванне. Шлях праходзіць да вёскі Барвін Перавоз праз шлюз Віцебскай ГЭС, затым цеплаход вяртаецца зваротна.
Мінімальная колькасць чалавек, якая неабходна для адпраўлення — 45, і кожнаму падарожніку такая прагулка абыйдзецца прыкладна ў 25 BYN. Кошт можа вар'іравацца, паколькі залежыць ад канчатковага пункта маршруту. Напрыклад, можна дабрацца да музея-сядзібы Здраўнёва, які ўваходзіць у топ музеяў Беларусі, аднак такая паездка будзе доўжыцца больш за 9 гадзін. Таму новы маршрут рэкамендуюць тым, хто плануе адзначыць вяселле ці карпаратыў.
VETLIVA рэкамендуе: калі вам падабаюцца водныя прагулкі, на Мінскім моры можна пракаціцца на катэры ці прагуляцца пад ветразем.
1
2...
488