04.07.2019 Брэст

Брэст рыхтуецца адсвяткаваць тысячагадовы юбілей. Быў распрацаваны спіс работ, якія збіраюцца выканаць перад юбілеем. У які ўвайшлі работы па добраўпарадкаванні набярэжнай уздоўж ракі Мухавец. У 2017-2019 гадах праводзіліся работы па добраўпарадкаванні набярэжнай ад бульвара Шаўчэнкі да вул. Леніна. Набярэжная прыкметна змянілася: тут з'явіліся незвычайныя лавачкі і альтанкі, дзіцячая пляцоўка і спартыўныя трэнажоры, былі пракладзены новыя пешаходныя і веладарожкі, арганізаваны прычалы для малога воднага транспарту. У ходзе работ набярэжную надтачылі на 2 кіламетры.

У гэтым годзе работы па добраўпарадкаванні будуць весціся над другой часткай набярэжнай, ад вуліцы 17 верасня да вул. Леніна. На ўчастку таксама пракладуць пешаходныя і веладарожкі, усталююць ліхтары, дэкаратыўныя канструкцыі і прычал. У хуткім часе тут плануецца пабудаваць кафэ.

Чытайце пра іншыя славутасцi Брэста і адпраўляйцеся на экскурсію па горадзе, які, несумненна, вас зачаруе!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''