20.08.2021

Аб'ект размешчаны на маляўнічым беразе возера Гарадзішчанскае. Комплекс атрымаў назву «Цішыня». Гэта тлумачыцца адасобленасцю тэрыторыі. Але не спяшайцеся рабіць высновы! Гэта не тое месца, дзе будзе сумна.

Тут гасцям прапануюць займальныя пешыя прагулкі, расслаблены адпачынак на беразе і катанне па возеры на лодцы ці байдарцы. Для гасцей тут ёсць цэлы набор цікавых лакацый: назіральная вышка, пірс, альтанка, тэрыторыя для барбекю, фатазона і экалагічная сцежка.

Месца абралі невыпадкова, у 20 стагоддзі тут размяшчаліся байдарачны цэнтр і «Хата турызму». Тады сюды масава прыязджалі турысты, каб адпачыць у маляўнічых месцах.

Дарэчы, недалёка (на паўднёвым усходзе) размешчана яшчэ адно прыгожае месца – возера Блуднае і аднайменная экасцежка. Яе маршрут праходзіць па тэрыторыі, дзе да нашых дзён захаваліся поймавыя сенажаці і нізінныя асаковыя балоты, характэрныя для Беларусі.

Дабрацца да экалога-турыстычнага комплексу можна трыма спосабамі: 

  • на аўтамабілі, побач якраз праходзіць траса P-8; 

  • на адным з чатырох аўтобусаў, якія курсуюць паміж мястэчкам Гарадзішча і Пінскам. Патрэбны вам прыпынак завецца «Заазер'е». 

  • на цягніку. Праз станцыю «Ясельда» часта ездзіць цягнік, які курсуе па маршруце Лунінец-Брэст-Цэнтр.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''