Экалагічная сцежка на балоце Ельня павялічыцца на 1 км

Экалагічная сцежка на балоце Ельня павялічыцца на 1 км

16.02.2021

Балота Ельня мае 118 азёр і з'яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак і ключавой батанічнай тэрыторыяй міжнароднага значэння. У адпаведнасці з Дырэктывай Еўрапейскага Звязу па месцажыхарствах больш 75% экасістэм комплексу ўваходзяць у спіс падахоўных у Еўропе.

Сем гадоў назад на адным з найбуйных у Беларусі комплексаў верхавых і пераходных балотаў са шматлікімі азёрамі — балацяным масіве Ельня —пабудавалі экалагічную сцежку. Экасцежка створана для прыцягнення ўвагі да балота, гісторыя якога налічвае каля дзевяці тысяч гадоў, а само яно з'яўляецца адным з помнікаў ледавіковага перыяду. За гэты час з флорай і фаўнай дадзенага прыроднага комплексу пазнаёміліся дзясяткі тысяч турыстаў і дапытлівых людзей.

Экасцежка — гэта самы палегчаны для турыстаў варыянт падарожжа па балоце. Яна ўяўляе сабою чатырохпластовы драўляны насціл даўжынёй 1532 метры. Па ім можна ісці, не баючыся прамачыць ногі.
Шырыня насцілу — 1,5 метра, і дзякуючы гэтаму ім могуць карыстацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Неўзабаве экалагічная сцежка прырасце яшчэ больш чым на кіламетр па моцна пераўвільготненай пляцоўцы сушы. Кладку кладкі ўжо пачалі.

Вярнуцца да спісу