12.05.2017
Як часта вы ездзіце на веласіпедзе? А калі б вы ведалі класныя месцы, дзе можна ўбачыць прыгожы заход ці світанак, дзе бязлюдна і спакойна, дзе можна арганізаваць пікнік ці проста пакачацца на траве падчас прыпынку? Магчыма, тады вы даставалі б веласіпед часцей?
Турыстычны партал VETLIVA, як эксперт у падарожжах, вырашыў стварыць гайд па прыгожых месцах у самых вялікіх гарадах Беларусі, да якіх можна дабрацца на веласіпедзе. Яго мэта - пазнаёміць вас з вельмі цікавымі лакацыямі менавіта вашага горада.
Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце размяшчаецца ў маляўнічым кутку горада на тэрыторыі былой летняй сядзібы князя Івана Фёдаравіча Паскевіча. У пачатку ХIХ стагоддзя граф Паскевіч Эрыванскі, князь Варшаўскі, стаў уладальнікам мястэчка Гомель, дакладней - яго часткі, калі набыў Румянцаўскую сядзібу. У кастрычніку 1837 года імператар Мікалай Паўлавіч, падарожнічаючы па Закаўказзі і ацэньваючы перамогі, здабытыя там графам Паскевічам, падпісаў міласцівы Ўказ пра падараванне яму са студзеня 1838 года яшчэ адной часткі мястэчка, дзе было вырашана размясціць княскія стайні.
Дзіма займаўся 4 гады конным спортам, таму яму падабаецца выгода і супакаенне, якія дорыць гэта месца і самі коні. Сапраўды, тут ціха і спакойна, недалёка размяшчаецца поле і маленькі лес са сцяжынкамі, па якіх яны гуляюць. Тут жаі ёсць невялікае возера, і старадаўнія будынкі стайняў.
Увогуле, класнае месца, каб спыніцца на некалькі хвілін і падумаць у цішыні, гледзячы на азёрную роўнядзь.
Дзіма захапляецца гісторыяй горада. Ён распавёў, што тут калісьці быў паганскі храм, а затым на яго месцы пабудавалі Царкву Святога Мікалая .
Валатаўскі храм Мікалая Цудатворца быў пабудаваны на датацыі і па распараджэнні графа Румянцава ў 1817 годзе. Да гэтага моманту тут была старая струхлелая драўляная царква. Спецыяльна дзеля будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны таленавіты архітэктар Джон Кларк, а з мэтай распісаць галоўны алтар быў дадзены ўказ адправіць мясцовага іканапісца Сазонава вучыцца майстэрству за мяжу ў акадэміі майстэрстваў.
Лічыцца, што паганскія храмы будуюць на месцах сілы. Напэўна, менавіта таму Дзіма і любіць тут знаходзіцца. Адсюль адкрываецца захапляльная панарама на заліў Сажа і рыбакоў, якія вудзяць рыбу з берагоў ракі. Непадалёку ёсць выспа, на якую ўлетку можна дабрацца, ідучы ўброд па пояс у вадзе.
Адгэтуль адкрываецца цудоўны від на зліццё дзвюх рэк - Іпуці і Сажа. Нягледзячы на тое, што тут часта рассякаюць ваду катэры, месца вельмі ціхае і малалюднае. Яно проста створана для таго, каб у адзіноце папіць гарбату, паслухаць музыку ці пачытаць у цені дрэў кнігу.
Далей мы адправіліся ў адно з самых любімых месцаў Зміцера. Яно знаходзіцца недалёка ад папярэдняй лакацыі. Знаходзячыся на вышыні, адгэтуль адкрываецца выдатны краявід.
Будаўніцтва Ўсходняга абыходу пачалося ў 2010 году, было запланавана чатыры этапы. Падчас ажыццяўлення першага прадугледжана звязаць вуліцу Хатаевіча ў Цэнтральным раёне і вуліцу Добрушскую ў Навабеліцкім. На другім этапе - наладзіць аўтамабільнае паведамленне ад вуліцы Добрушскай да магістралі М10 (мястэчка Ларышчава). На трэцім - закальцаваць Валатаву і Сельмашаўскі мікрараён. Магістраль будзе пралягаць па вуліцы Каменшчыкава, Лепяшынскага праз вуліцу Крупскай, Савецкую, Ефрэмава. Апошні этап звяжа вуліцы Добрушскую і Ілліча. На дадзены момант будаўніцтва магістралі знаходзіцца толькі на першым этапе.
З высокага пясчанага насыпа адкрываецца шыкоўная панарама на Сож і яго набярэжную. У парку можнаўбачыць краны, па рацэ часта праплываюць баржы і цеплаходы. Рыбакі прыстасаваліся да будаўніцтва і ловяць рыбу, седзячы на недабудаваным мосце. Дзіма - аматар гарбаты, таму менавіта тут ён часта ўладкоўвае чаяванні на заходзе.
Тут Дзіма часта ўспамінае пра Крым і яго вузкія, утульныя вулачкі. Я ж прыкмеціў, што гэтае месца вельмі падобна на Тбілісі. У цэлым, для Гомеля неўласцівыя перапады вышынь, бо ён стаіць на раўніне. Менавіта таму такія лесвіцы - вельмі вялікая рэдкасць для нашага горада.
Яшчэ адно ідэальнае месца для чаявання. Дзіма марыць, што аднойчы тут пабудуюць аглядную пляцоўку, на якой будуць збірацца людзі, што любяць прыгажосць нашага горада і набярэжнай ракі Сож.
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль ствараўся ў перыяд з 1777 г. да сярэдзіны XIX ст. вядомымі асобамі, дзяржаўнымі і ваеннымі дзеячамі Расійскай імперыі Румянцавымі і Паскевічамі. Да пачатку будаўніцтва палаца (1777-1785 г.) адносіцца і пачатак фармавання парку.
Упэўнены, што пасля нашага агляду многія з вас адразу ж захацелі адправіцца ў падарожжа. Прыемнай і лёгкай дарогі!
1
2...
489