25.01.2019

Міжнародная турыстычная выстава FITUR праходзіць у Мадрыдзе 23-27 студзеня, на ёй прадстаўлены нацыянальны стэнд Беларусі. Беларусь бярэ ўдзел у выставе ўжо другі год. Цэнтральным элементам нацыянальнага стэнда ў гэты раз стала тэматыка II Еўрапейскіх гульняў.

Турыстычная выстава FITUR з'яўляецца адной з самых буйных у свеце. Летась на выставе былі прадстаўлены больш за 10 000 кампаній з 165 краін, а наведалі яе каля 140 тысяч чалавек.

Заснавана на: belta.by 

Вярнуцца да спісу