17.01.2019 Ашмяны

Са студзеня 2019 года вярнуць падатак на дададзеную вартасць можна наяўнымі грашовымі сродкамі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Каменны Лог" праз аддзяленне ААТ "ААБ Беларусбанк". 

У найбліжэйшы час плануецца арганізаваць вяртанне падатку на дададзеную вартасць наяўнымі грашовымі сродкамі ва ўсіх рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення праз аддзяленні ААТ " ААБ "Беларусбанк". 

Арганізацыя вяртання наяўных грашовых сродкаў за пакупкі па сістэме Tax Free дазволіць скараціць тэрміны выплаты сум ПДВ замежным грамадзянам.

Нагадваем, што сёння больш за 500 магазінаў краіны прадастаўляюць магчымасць набыцця замежным грамадзянам тавараў па сістэме Tax Free. Вяртанне ПДВ ажыццяўляецца шляхам пералічэння на банкаўскую карту альбо наяўнымі грашовымі сродкамі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''