22.07.2019

Самыя старыя беларуская і расійская кінастудыі «Беларусьфільм» і «Ленфільм» сумесна знімуць фільм, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Фільм пад назвай «263 ночы» будзе кароткім - усяго 13 хвілін. За гэты час рэжысёры плануюць падняць некалькі хваравітых тэм: тэму чалавечых пакут падчас вайны, гета і еўрапейскую тэму. «Беларусьфільм» упэўнены, што карціна будзе цікавая гледачам і спадзяецца на высокія адзнакі на фэстах. 

У 2019 годзе «Беларусьфільм» працуе над некалькімі праектамі. Фільм «Айджамол» здымаюць сумесна з Узбекістанам, карціна таксама прымеркавана да 75-гадовага юбілею Вялікай Перамогі. У гэтым жа году былі пачаты здымкі першага беларускага фэнтэзі «Авантура Пранціша Вырвіча». Дзякуючы шматвектарнай працы «Беларусьфільма», цікавасць турыстаў да кінастудыі ўзрастае з кожным годам

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''