08.07.2019

Сталічны рэстаран Simple увайшоў у топ лепшых устаноў свету на думку амерыканскага часопіса Wine Spectator. Нью-йоркскі часопіс кожны год вылучае лепшыя рэстараны з віннымі картамі. У 2019 годзе беларускі рэстаран Simple атрымаў прэстыжную прэмію Award of Excellence. Яе ўручаюць установам, у меню якіх прадстаўлена не менш за 90 найменняў вінаў ад лепшых вытворцаў. Важна каб напоі ў віннай карце адпавядалі па цане і стылю астатняму меню ўстановы.

Дарэчы, беларускія рэстараны карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў. Так, па выніках нядаўняга апытання, Беларусь увайшла ў топ лепшых напрамкаў гастранамічнага турызму на думку расейцаў. Паспрабуйце беларускія стравы і ацаніце наколькі нацыянальная кухня падыходзіць менавіта вам!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''