20.06.2019 Мінск

Экскурсіі на студыю «Беларусьфільм» арганізуюць з мая 2018 года. Папулярнасць экскурсій расце. З пачатку 2019 года студыю «Беларусьфільм» наведала каля 4 тыс. гасцей. На дадзены момант экскурсія арганізавана толькі па адным маршруце. Прыкладна 10 хвілін адводзіцца на экскурс у гісторыю кіно, затым наведвальнікі кінастудыі адпраўляюцца даследаваць залы і дэкарацыі. Працаўнікі студыі сцвярджаюць, што экскурсія выклікае цікавасць як у дарослых, так і ў дзяцей.

Нагадаем, у 2019 годзе студыя «Беларусьфільм» прыступіць да здымак першага беларускага фэнтэзі. Таксама стала вядома пра сумесную працу з Узбекістанам над здымкамі мастацкага фільма «Айджамол».


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''