11.11.2017

У Беларусі на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна з'явіўся водна-балотны заказнік. Плошча новага запаведніка крыху больш 14,77 тыс. га.
У склад зямель "Слаўгарадскага" заказніка ўваходзяць:

  • зямлі ляснога фонду,
  • зямлі сельскагаспадарчага прызначэння некалькіх сельгаспрадпрыемстваў: «Железінскі АГРА» (55,48 га), «Леснянскі Агра» (480,93 га), «Прысожжа» (1531,92 га), «Наша Радзіма» (395,99 га), «Урэчанскі» (235,65 га), «Гіжанкі-Агра» (522,93 га), а таксама амаль 3 тыс. га зямель запасу. 
На працягу наступных паўгода будуць устаноўлены інфармацыйныя знакі вакол запаведнай тэрыторыі і зарэгістраваны заказнік. А пакуль межы ахоўнай тэрыторыі ёсць толькі на паперы.

Заснавана на матэрыялах: tut.by

Вярнуцца да спісу