Брэст, вул. Карла Маркса, 27
Кухня: Беларуская
Бары і пабы
Час працы: 12.00-01.00
Бар «Сыты кум» размешчаны ў самым цэнтры Брэста. Дабрацца сюды пасля прагулкі па славутасцях горада не складзе працы. Інтэр'ер хатні. З матэрыялаў пераважае дрэва, што робіць атмасферу ў бары неверагодна ўтульнай.
У бары падаюць стравы беларускай кухні. Порцыі вялікія, а ежа заўсёды свежая і духмяная. У меню ёсць першыя і другія стравы, салаты, закускі, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Наведвальнікі могуць паласавацца найсмачнымі чабурэкамі, пяльменямі, варэнікамі, дранікамі ці салам з марынаванымі агурочкамі. Нізкія кошты, несумненна, пацешаць наведвальнікаў.
Даведайцеся больш пра нацыянальную беларускую кухню!
1
2...
476