Гастратур па Беларусі: дзе паесці па-княжацкаму?

26.11.2018

Кулеш, мачанка, бігос, верашчака, капыткі… Не, гэта не лаянкі на тарабарскім, а цалкам рэальна стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія існуюць і зараз. І калі вы думаеце, што яна абмяжоўваецца толькі дранікамі і калдунамі, тады надышоў час раз і назаўжды развеяць гэтыя міфы! У эфіры VETLIVA, і гэта наш лікбез па гастранамічным турызме Беларусі.

Гастранамічны тур па Беларусі

Гісторыя нацыянальнай беларускай кухні

Традыцыі кухні беларусаў сыходзяць каранямі ў сівую мінуўшчыну. Шматлікім рэцэптам ужо не адно стагоддзе — можна нават працытаваць класіка беларускай і польскай літаратуры Адама Міцкевіча:

Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўны
Не перадасць той колер, пах і смак цудоўны.
Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак,
А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак.
Каб песні ацаніць літоўскія і стравы,
Здаровым трэба быць, вяртацца трэ' з аблавы.
Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежай
Бігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежай
Капуста квашаная да яго бярэцца,
Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца.
Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам,
Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам,
Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне,
А з берагоў начыння з парай вар не свісне
І не напоўніцца паветра араматам.  («Пан Тадэвуш»)

Бігос, беларуская нацыянальная страва

Вось так вялікі паэт апеў у сваёй несмяротнай паэме простую сялянскую страву пад назвай «бігос» (тушаная кіслая капуста з мясам). «Але аўтар жа піша пра Літву, а не пра Беларусь!», усклікнеце вы, і маеце на тое рацыю. Аднак нагадаем, што доўгі час наша краіна знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, таму асаблівасці беларускай нацыянальнай кухні звязаны з літоўскімі кулінарнымі традыцыямі. Больш таго, практычна ўсе рэцэпты нацыянальных страў беларускай кухні ўжо тады былі сабраны ў асобную кнігу пад назвай «Літоўская кухарка» (1848 год). Не так даўно, у 2013 годзе, выданне здабыла другое жыццё, і зараз паспрабаваць стравы, якія елі самі князі і шляхта, можа кожны!

Як і ў любой іншай краіне, у Беларусі гістарычна склалася так, што сялянская ежа была простай, але смачнай, сытнай і заўсёды свежай. Знаць аддавала перавагу экзатычным стравам, а таксама дзічыне. Мяса з'яўлялася на стале беларуса толькі па святах (у буднія дні яго звычайна замяняла сала, якое салілі прама са шкурай і выкарыстоўвалі пры падрыхтоўцы розных гарачых страў накшталт верашчакі), а месца дэсертаў займалі кісялі або здобныя пірагі. Акрамя мясных страў, традыцыйнай святочнай стравай беларусаў была куцця — каша, звараная з цэлых зерняў пшаніцы (радзей ячменю ці іншых круп), якую звычайна рыхтавалі на Каляды.

Нацыянальная стравы беларускай кухні

Затое ў рацыёне ўвесь час прысутнічалі рыба і грыбы, з якіх таксама гатавалі мноства розных страў. З часам мяса і малочных прадуктаў сталі ўжываць больш, але бульба па-ранейшаму займала ганаровае месца на стале беларусаў. 

Нацыянальная кухня Беларусі 

Цікавыя факты пра беларускую нацыянальную кухню

  1. Сапраўды, менавіта бульба складае асноўную частку рацыёну беларусаў, аднак галоўная асаблівасць заключана ў тым, што перад падрыхтоўкай яе крышаць на тарцы. Дранікі, клёцкі, калдуны гатуюцца менавіта такім спосабам.

  2. А вось час гатавання некаторых страў проста рэкордны. Той жа бігос па ўсіх правілах павінен тушыцца больш за суткі, а ялавічыну, згодна з некаторымі рэцэптамі беларускай нацыянальнай кухні, маглі гатаваць да трох дзён!

  3. Стравы з пшанічнай мукі і салаты сталі рыхтаваць у Беларусі толькі ў дваццатым стагоддзі.

  4. Бульба настолькі папулярная, што ў сярэднім кожны беларус з'ядае па паўкіло гэтага прадукта штодня!

  5. З-за любові шляхты да палявання і мясу зубраў гэтыя высакародныя жывёлы ледзь не зніклі з твару зямлі. Пры гэтым сучасныя беларусы ўжываюць практычна ў два разы менш мяса, чым суседзі-палякі.

  6. Бульба патрапіла ў Беларусь прыкладна ў 1670 годзе. Да гэтага часу яе замянялі рэпа, бручка, пастарнак і тапінамбур. А сяляне нават з на першы погляд непрыдатнага ў ежу бурачнага бацвіння прымудраліся ствараць ядомыя стравы: яго захоўвалі ў скляпах, квасілі і нават марынавалі!

беларуская кухня нацыянальныя стравы

Гастранамічны тур у Беларусь, ці дзе вас накормяць вельмі смачна

Такім чынам, мы падышлі да самага цікавага! Людзей, якія сядзяць на дыеце, папярэджваем: да гэтага былі кветачкі. Прачытаўшы наступны абзац, нават людзі з жалезнай сілай волі рызыкуюць сарвацца і пусціцца ў гастранамічнае вандраванне па Беларусі разам з намі. VETLIVA падзеліцца з вамі сакрэтамі, дзе пакаштаваць стравы, прыгатаваныя згодна з усімі старадаўнімі тэхналогіямі.

  • Беларускія аграсядзібы — гэта не толькі актыўны адпачынак на прыродзе ўдалечыні ад горада. Тут гатуюць выключна з натуральных прадуктаў, у большасці выпадкаў з тых, якія прама тут і атрымалі. Да прыкладу, на «Хутары Ёдзішкі» вядуць селекцыйна-племянную працу: жывёлы не харчуюцца камбікармамі, а значыць, іх мяса на 100% не ўтрымоўвае ні антыбіётыкаў, ні іншых шкодных дадаткаў, якіх нямала ў пакупных прадуктах. А вось сядзіба «На Зарэчнай вуліцы» славіцца якраз адраджэннем народных абрадаў і традыцый, ды і шэф-кухар тут — прыроджаны віртуоз. Толькі паглядзіце на гэта фота стравы нацыянальнай кухні, прыгатаванай там — сапраўдны кулінарны шэдэўр!

Страва беларускай нацыянальнай кухні

  • Наступнымі месцамі, куды VETLIVA рэкамендуе адправіцца, будуць беларускія агратурыстычныя і этнакультурныя комплексы. Па сваёй сутнасці, яны мала чым адрозніваюцца ад сядзібаў, хіба што вас чакае тут больш забаў — ад розных коннаспартыўных да вогненных шоў — і комплексу спадарожных паслуг. З ежай таксама поўны парадак, а яшчэ можна сумясціць сустрэчу Новага 2019 года і гастранамічны тур — і ў «Наносах», і ў «Каробчыцах» вас чакаюць насычаныя навагоднія праграмы і раскошныя банкеты.

Нацыянальная кухня Беларусі

  • Музейныя комплексы пад адкрытым небам — сапраўды, тут, як нідзе, моцныя беларускія традыцыі. У «Дудутках» вас пачастуюць сапраўдным хлебам з печы і «гарбатай» (чаем з некалькіх відаў духмянай травы), у «Строчыцах» размешчаны рэстаран «Беларуская карчма», дзе падаюць выключна стравы беларускай кухні, а ў «Суле» ні ў якім разе не прапусціце магчамасць паспрабаваць старку (не, мы не маем на ўвазе высакародную дынастыю з папулярнага серыяла «Гульня прастолаў» — гаворка ідзе пра традыцыйны моцны алкагольны напой на травах).

Традыцыйны беларускі спіртны напой

  • Ахвотнікам адправіцца ў гастранамічны тур па Мінску мы падкажам некалькі рэстаранаў, якія спецыялізуюцца і гатуюць тыя ж нацыянальныя стравы беларускай кухні з бульбы, але строга па старадаўніх рэцэптах. За аўтэнтычнай ліцвінскай кухняй запрашаем у «Вільна» і «Кухмістр» — менавіта тут вы паспрабуеце такія ж стравы, якія бывалі на сталах шляхты, гараджан і духавенства часоў ВКЛ. Калі ж вам па душы бульбяныя клёцкі, калдуны і іншыя нацыянальныя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя па традыцыйных рэцэптах — сардэчна запрашаем у рэстараны «Васількі», «У Барысыча» і «Ракаўскі бровар» (у апошнім, дарэчы, яшчэ і вараць найсвежае піва). Клятвенна запэўніваем: будзе смачна!

Нацыянальная беларуская кухня ў Мінску?

Топ-10 страў беларускай нацыянальнай кухні

Напрыканцы мы распавядзем пра стравы, не паспрабаваўшы якія, лічыце, што вы і не бывалі ў Беларусі. Такім чынам, пачнём з канца:

10 месца: бацвінне. Халодныя супы — сапраўднае выратаванне ад цяжкай летняй спякоты! І бацвінне — суп з бурачнага адвара напалову з квасам, даданнем сечанай зеляніны і адварных яйкаў — адна з самых смачных страў такога плану.

9 месца: наліснікі. Дэсерты займаюць у беларускай нацыянальнай кухні адмысловае месца, і наліснікі не выключэнне. У адрозненне ад бліноў, яны не з'яўляюцца самастойнай стравай, а служаць «пакаваннем» для розных, часцей за ўсё тварогавых начынняў. Пальчыкі абліжаш!

Наліснікі, нацыянальная страва Беларусі

8 месца: кулеш. Раз ужо гаворка зайшла пра дэсерты, немагчыма не згадаць яшчэ адзін. Кулеш — гэта ўвараная да кансістэнцыі кісяля сумесь са свежых ягад, якую падаюць разам з белым хлебам і блінамі.

7 месца: збіцень. Адмысловае месца займаюць напоі беларускай нацыянальнай кухні. У склад збітня ўваходзілі вада, мёд, перац, гваздзік, лаўровы ліст і мускатны арэх. Ужывалі яго як у халодным, так і гарачым выглядзе: узімку «для сугрэву», а ўлетку — каб выратавацца ад спякоты.

6 месца: крамбамбуля. Пра старку мы ўжо пісалі вышэй, надышоў час крамбамбулі — беларускага традыцыйнага дужага алкагольнага напоя. Склад практычна такі ж, як у збітня, толькі замест вады — гарэлка (спірт) з даданнем мускатнага арэха, мёда, карыцы, гваздзіка, чырвонага і чорнага перцу.

5 месца: верашчака. Сапраўдны гонар беларускай нацыянальнай кухні з «гаворачай» назвай: падчас падрыхтоўкі сумесь «верашчала», гэта значыць гучна трашчала падчас смажання.

4 месца: пячысты. Мабыць, самая нетыповая для сучаснай кухні страва — запечаная бараніна. І хоць цяпер мяса барана са свечкаю не знойдзеш, раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

Запечаная бараніна

3 месца: скіслы чорны хлеб. Наш топ быў бы няпоўным без стравы, якая «ўсяму галава». Паспрабаваўшы яго аднойчы, пакупнога вы ўжо ніколі не захочаце.раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

2 месца: куцця. «Але гэта ж проста каша», расчаравана падумаеце вы. А вось і не! Нездарма куццю рыхтавалі толькі раз на год — паскаштуйце гэтую страву самі і пераканайцеся, наколькі яна смачная!раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

1 месца: дранікі. Вы напэўна абурыцеся, бо іх не спрабавалі хіба што афрыканцы, якія жывуць на іншым краю Зямлі. Але VETLIVA за свае словы адказвае: пкаштаваўшы хоць раз беларускія дранікі, ніякіх іншых вы ўжо папросту не захочаце! раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

Дранікі, нацыянальная страва Беларусі

Беларусь знойдзе шлях да вашага сэрца праз страўнік

Хтосьці аддае перавагу сушы, хтосьці жыць не можа без пасты ці піцы, а хтосьці і дня не можа пражыць без бульбы. І гэты хтосьці — не абавязкова беларус. Магчыма, адправіўшыся ў гастратур і паспытаўшы стравы са спісу вышэй, вы станеце сапраўдным знатаком беларускай нацыянальнай кухні. Ці вы ўжо паспелі паспрабаваць усё з нашага топу і вам ёсць, з чым параўноўваць? Кухню якой краіны вы лічыце самай смачнай? Дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, стаўце лайкі, а VETLIVA у Блогу будзе працягваць знаёміць вас з усімі аспектамі жыцця ў Беларусі.


Зварот да спісу