Фільтр
Сартаваць па:
рэкамендацыі
Гасцініца Днепр
Гасцініца Днепр
Адпачынак у сучаснай гасцініцы «Днепр» у Рэчыцы Выдатны варыянт для пражывання ў Рэчыцы — гасцініца «Днепр». Кошты на адпачынак у гэтым комплексе падыдуць для любога бюджэту. Пры гэтым для пражывання турыстаў прапануюць толькі самыя лепшыя ўмовы. Гасцініца размешчана па адрасе вуліца Сняжкова, дом 3а — гэта зусім недалёка ад цэнтра горада. У пешай даступнасці знаходзяцца крамы, аптэка, спартыўныя аб'екты. Таксама недалёка ад комплексу размешчаны парк Перамогі і працякае рака Днепр. Камфортнае пражыванне ў гасцініцы «Днепр» У гасцініцы «Днепр» адначасова могуць пражываць да 152 турыстаў. Для іх даступныя нумары рознай ступені камфортнасці: аднапакаёвы аднамесны нумар у блоку; аднамесны нумар павышанай камфортнасці; двухмесны нумар з 2 асобнымі ложкамі; апартаменты і студыя. У кожным пакоі для турыстаў створаны аптымальныя ўмовы для адпачынку — ёсць зручны ложак, мэблевы гарнітур, тэлевізар, халадзільнік. У бюджэтных нумарах санвузел знаходзіцца ў блоку. У грамадскіх зонах даступны бясплатны Wi-Fi. У будынку гасцініцы ёсць утульны рэстаран на 120 месцаў, дзе турысты могуць паспрабаваць стравы еўрапейскай ці нацыянальнай кухні. Для правядзення бізнэс-сустрэч, майстар-класаў ці семінараў у комплексе ёсць канферэнц-зала з усім неабходным. На вуліцы абсталявана ахоўная паркоўка для транспарта. Гасцініца «Днепр»: ідэальнае месца для адпачынку У спартыўным комплексе недалёка ад гасцініцы можна наведаць трэнажорную залу, пагуляць у більярд, паплаваць у басейне і расслабіцца ў сауне. Напракат можна ўзяць веласіпеды і адправіцца на аглядную экскурсію па горадзе. У 50 км ад Рэчыцы знаходзіцца другі па вялічыні горад Беларусі — Гомель. Што там паглядзець і куды схадзіць, мы расказвалі ў гайдзе ў нашым Блогу!
  • вул. Сняжкова, 3а, 247500, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
  • Паркоўка
  • Wi-Fi
  • Пандус
  • Вулічная паркоўка
ад 64.58 BYN
Гасцініца Кобвар
Гасцініца Кобвар
Гасцініца Кобвар - гасцініца эканом класа на 20 месцаў. У гасцініцы ёсць двухмесныя і трохмесныя нумары. Магчыма месцаванне аднаго чалавека ў нумары. Для турыстаў якія вандруюць на аўтамабілях прадугледжана аўтастаянка. Гасцініца Кобвар знаходзіцца на трасе М12. Ад М1 3 км у бок мяжы з Украінай.  На тэрыторыі ёсць вялікая зялёная зона з альтанкай і мангалам і будынак кафэ (працуе цэладзённа), у якім ёсць магчымасць  заказаць сняданак у нумар. 
  • вул. Дзяржынскага, д.22, 225862, Кобрынскі раён, в.Пецькі , Брэсцкая вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі дазволена
  • Пандус
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
  • Wi-Fi
  • Нумары для гасцей з абмежаванымі магчымасцямі
  • Пандус
Гасцініца Крупчанка
Гасцініца Крупчанка
Гасцініца «Крупчанка» ў Мінскай вобласці Знайсці ўтульнае месца для начлегу ў горадзе Крупкі ў Мінскай вобласці даволі проста — у невялікім комплексе «Крупчанка» заўсёды радыя новым гасцям. Ён знаходзіцца па адрасе вуліца Савецкая, 49 у цэнтры горада. Найбліжэйшы буйны населены пункт — Барысаў. Адлегласць да яго складае 40 км. Бюджэтны адпачынак у гасцініцы ў Крупках Пражыванне ў гасцініцы ў Крупках — гэта камфортны і спакойны адпачынак у Мінскай вобласці. У распараджэнні гасцей горада 14 утульных нумароў: аднамесны аднапакаёвы; трохмясцовы аднапакаёвы; двухмесны двухпакаёвы. Для выгоды турыстаў у кожным з іх ёсць: аднаспальныя ложкі (да 2-х адзінак); тумбачкі, крэслы, шафа; побытавая тэхніка: халадзільнік, тэлевізар, электрычны чайнік; набор посуду і сталовых прыбораў; туалет і ванны пакой з камплектам чыстых ручнікоў; бясплатны Wi-Fi. Галоўная перавага такога жылля — гэта даступны кошт на паслугі. Кошт адпачынку не стукне па кішэні, пры гэтым якасць абслугоўвання будзе на высокім узроўні. «Крупчанка»: прыемны адпачынак на беразе ракі Гасцінічны комплекс удала размешчаны ў цэнтры горада. Пры гэтым яго атачае найпрыгажэйшая прырода — недалёка працякае рака Бабёр. Побач з гасцініцай можна наведаць крамы з побытавай хіміяй, прадуктамі і іншымі таварамі. Таксама ў пешай даступнасці знаходзяцца аптэкі, аддзяленні банкаў, аўтасэрвіс і т. д. Акрамя гэтага, недалёка ёсць месцы і для пазнавальнага турызму: помнік лётчыку-касманаўта У.У. Каваленка; сядзіба Свяцкіх XX стагоддзя; цагляная сінагога XIX стагоддзя; касцёл Святога Іосіфа і інш. За новымі ўражаннямі мы раім адправіцца ў Мінск. У сталіцы можна выдатна адпачыць і правесці час, а таксама нацешыцца праглядам яе галоўных славутасцяў.
  • вул. Савецкая, 49, 222001, Крупкі, Мiнская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • г. Капыль вул. М.Горкага,1, Капыль, Мiнская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Пандус
Гасцініца Лучоса
Гасцініца Лучоса
Турысцка-гасцінічны комплекс "Лучоса"  змесцаваны ў сучасным мікрараёне Віцебска, на скрыжаванні асноўных транспартавых магістраляў, што дазваляюць хутка трапіць у любую частку горада - гістарычны і дзелавы цэнтры, музеі і тэатры, на аўто- і чыгуначны вакзалы. Для месцавання гасцей прапануюцца 150 нумароў розных катэгорый - ад "аканом" да "люкс", - разлічаныя на 1 ці 2 чалавек, а таксама нумары сямейнага тыпу да 4 чалавек. На тэрыторыі гасцінічнага комплексу ёсць рэстаран з пышнай панарамай горада, што адчыняецца з вышыні 14 паверха. Меню рэстарана прадстаўлена стравамі беларускай і еўрапейскай кухні. 
  • пр-т Будаўнікоў, 1, 210027, Віцебск, Вiцебская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi
  • Пандус
  • Банкамат
ад 90.00 BYN