На нашым сайце выкарыстоўваюцца файлы cookies, якія запамінаюць Вашы перавагі і дазваляюць палепшыць узаемадзеянне з сайтам. Застаючыся на нашым сайце, вы даеце згоду на апрацоўку файлаў cookies.
Хостэл «Сармація» ў Гродна: бюджэтны камфорт
Гэты недарагі хостэл у Гродна выдатна падыдзе тым, хто не хоча выдаткоўвацца на пражыванне, але пры гэтым жадае адпачыць у камфортных умовах і атрымаць добрае абслугоўванне.
У «Сармаціі» працуе дасведчаны персанал, хостэл прапануе гасцям пражыванне ва ўтульных 4-х і 10-ці мясцовых нумарах, таксама маецца 6-ці мясцовы нумар толькі для жанчын. У пакоях усталяваны аднаярусныя і двух'ярусныя ложкі.
Аформлены ў гістарычным стылі інтэр'ер са зручнымі канапкамі стварае ўтульную атмасферу і дазваляе расслабіцца пасля насычанага дня.
Хатняя атмасфера ў хостэле «Сармація»
Нягледзячы на тое, што «Сармація» ўсё ж хостэл, атмасфера і ўмовы тут зусім як дома:
міні-кухня з мікрахвалевай печчу, халадзільнікам, посудам і г.д.;
пральная машына, у асабістае карыстанне падаецца прас;
Wi-Fi;
мангал ва ўнутраным двары.
Таксама гэты хостел у Гродна абсталяваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Адказ на пытанне «Дзе спыніцца ў Гродна?» знойдзены!
Чаму турыстам варта спыніцца менавіта ў «Сармаціі»? Апроч таго, што гэта вельмі бюджэтны варыянт пражывання з камфортнымі ўмовамі, гэты хостэл знаходзіцца літаральна ў цэнтры Гродна, аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.
Недалёка ад хостела «Сармація» знаходзяцца:
Стары і Новы Замак;
Гродненскі абласны драматычны тэатр;
Вялікая харальная сінагога;
Дабравешчанскі касцёл;
Фарны касцёл Святога Францыска Ксаверыя.
Побач таксама знаходзяцца рэстараны, клубы, крамы.
вул. Карла Маркса, 11, 230025, Гродна, Гродзенская вобласць, Беларусь
1
2...
488