НАРАДА БАКОЎ КАНВЕНЦЫІ ЭСПА ЕЭК ААН І ПРАТАКОЛА ПА СЭА (7-Я І 3-Я СЕСІІ)


Месца правядзення: Мінск
Колькасць удзельнікаў: 207
Даты правядзення:
12.06.2017 - 16.06.2017

12-16 чэрвеня 2017 года ў г. Мінску адбылася Нарада Бакоў Канвенцыі Эспа ЕЭК ААН і Пратакола па СЭА (7-я і 3-я сесіі).

У Нарадзе Бакоў прынялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з 46 краін свету, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, ААН, Еўрапейскага Саюза, міністры, намеснікі міністраў прыродаахоўных і іншых ведамстваў розных краін. 

Падчас панэльных дыскусій абмяркоўваліся пытанні пра ўклад Канвенцыі і Пратакола ў дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама рашэнне праблем змены клімату.

"ЦЭНТРКУРОРТ" забяспечваў арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне Нарады Бакоў. Мерапрыемства было арганізавана на высокім узроўні, што адзначана падзячнымі лістамі аргкамітэтаў, станоўчымі водгукамі міжнародных партнёраў і ўдзельнікаў.

Minprirody.jpg

Вярнуцца да спісу