САМІТ МІЖНАРОДНАГА САЮЗУ ЭЛЕКТРАСУВЯЗІ


Месца правядзення: Мінск
Колькасць удзельнікаў: 400
Даты правядзення:
23.11.2009 - 27.11.2009

Саміт адбыўся 23-27 лістапада 2009 года ў горадзе Мінску.

Самит МСЭ сабраў больш за 400 прадстаўнікоў навуковых, тэхнічных і дзелавых колаў. 

Дадзены форум аб’яднаў тры мерапрыемствы: сустрэчу на высокім узроўні «З’яднаем прасторы СНД», рэгіянальны падрыхтоўчы сход для краін СНД да Сусветнай канферэнцыі па развіццю электрасувязі 2010 года, 41-е паседжанне Савета глаў адміністрацыйнай сувязі Рэгіянальнай садружнасці у галіне сувязі.

Мэта мерапрыемстваў – садзейніцтва развіццю інфармацыйных тэхналогій ў рэгіёне СНД, мабілізацыя людскіх, фінансавых, тэхнічных рэсурсаў дзеля забеспячэння хуткага пераходу да стварэння рэгіянальнай лічбавай інфраструктуры і лічбавай сеткi паслуг, што павінна стаць рухавіком эканамічнага росту і развіцця ў рэгіёне.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прэзідэнты Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргыстана, Таджыкістана, прадстаўнікі кіраўніцтва шэрагу краін СНД, Грузіі, а таксама Міжнароднага саюзу электрасувязі, Еўрапейскай эканамічнай каміссіі ААН, Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, кіраўнікі галінных міністэрстваў і кіраўнікі 62 кампаній і арганізацый з 27 дзяржаў.
  

Вярнуцца да спісу