Замак у вёсцы Геранёны

Геаграфічнае размяшчэнне

Геранёны - вёска на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. З'яўляеца адміністрацыйнай адзінкай Ильеўскаго раёна i таксама цэнтрам аднайменнага сельсавета.

Гістарычныя звесткі

Першыя звесткі аб вёсцы Геранёны ў гістарычных дакументах датуюцца 1403 годам.

Насельніцтва

У цяперашні час у Гераненах пражывае каля дзвюх тысяч чалавек.

Славутасці

Вялікай папулярнасцю сярод турыстаў, якія прыязджаюць у Геранёны, карыстаецца месца, дзе стаяў замак Гаштольдаў.

У 1493 годзе канцлер Вялікага Княства Літоўскага і віленскі ваявода Войцех Гаштольд атрымаў  па загадзе князя Аляксандра землі, на якіх знаходзілася вёска Геранёны. На мяжы XV-XVI стагоддзяў тут быў узведзены каменны замак. У валоданні Гаштольдаў радавое гняздо было да 1542 года. Пасля, іх замкам валодаў кароль Жыгімонт I. Яго змяніў Жыгімонт Аўгуст. У XVII стагоддзі вёска і замак - валоданні Пацаў.

Руска-польская вайна 1654-1661 гадоў прывяла да таго, што замак быў разбураны. Аднак яго хутка аднавілі, бо, як вядома, ужо ў 1670 годpе Міхаіл Пац аддаў вёску разам з населеным пунктам Лiпшнiкi на апеку дзяржавы. У пачатку XIX стагоддзя ў замку ніхто не жыў, таму праз некаторы час яго пачалі разбураць.

Месца для ўзвядзення замка было старанна падабрана, на ім спачатку зрабілі штучны земляны насып. Сцены замка ўтваралі квадрат памерам 27 * 27 м. У чатырох вуглах паміж сценамі былі каменныя вежы, якiя ўзвялi ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы «паласатай» кладкі. Пры будаўнічых работах шырока выкарыстоўваўся шэры дробназярністы граніт. Цэгла ў асноўным выкарыстоўваўся для абліцоўвання вежаў. На некаторых участках захаваліся сцены замка, якiя ўздымаюца на 4 м у вышыню. Вежы і сцены замка былі ўзведзены ў той жа час, пра што можна меркаваць па глыбіні залажэння падмуркаў.

Вежы замка ў вёсцы Геранёны мелі форму цыліндру і былі дыяметрам да 8 м. Каменныя сцены вежаў былі два метры таўшчынёй. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй у 0,6 м з гатычнай аркай.

Каля паўднёвай сцяны замка некалі размяшчаўся палац, які, хутчэй за ўсё, быў пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя. Першапачаткова драўляны будынак быў заменены двухпавярховай каменнай пабудовай. На кожным паверсе палаца было па некалькі пакояў, а таксама вялікая зала. Усе 12 вокнаў глядзелі на цэнтральную частку крэпасці. У цэнтры даху стаяў флюгер у выглядзе бусла.

Важным элементам абароны замка быў земляны вал даўжынёю ў 700 м і 10 м у вышыню. Ён знаходзіўся на адлегласці 80 м ад самага замка. Каля асновы вала быў выкапаны роў, які запаўняўся вадой пасля раставання снегу або ў сезон дажджоў.

Нягледзячы на невялікія ацалелыя фрагменты замка ў вёсцы Геранёны, турыстам ёсць на што тут паглядзець. Унікальная для тых часоў сістэма абароны замка, якая праяўляеца ў стварэнні равоў і насыпаў, была інавацыйнай, таму што ў гады, калі быў пабудаваны замак, артылерыя толькі пачынала выконваць важную ролю ў аблозе гарадоў і вёсак.