Сядзіба Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаўль

Тыя, хто часта падарожнічае, напэўна, ведаюць, што ў сталіцы Польшчы ёсць парк пад назвай «Каралеўскія Лазенкі». Гэты палацава-паркавы комплекс у Варшаве натхняў і працягвае натхняць сваёй прыгажосцю не адно пакаленне. Адна з копій парку – гэта сядзіба Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаўль, што знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. Так, знаходзіцца яна ў Беларусі, і самы час адправіцца менавіта туды.

Селішча Жамыслаўль з'явілася на карце ў XVII стагоддзі, а сядзіба была пабудавана ў 1877 годзе. Спачатку зямля ў вёсцы належала роду Пацаў, потым - пану Шчыту. Менавіта ён пабудаваў на зямлі дом з чырвоным чарапічным дахам і маленькую капліцу непадалёк ад будынка. Але да копіі варшаўскага палацава-паркавага комплексу было яшчэ далёка.

У 1828 годзе гаспадарамі сядзібы сталі Казімір і Юзэфа Умястоўскія. Менавіта яны пачалі перабудоўваць старыя і ствараць новыя пабудовы. Юзэфа вырашыла зрабіць копію каралеўскай рэзідэнцыі, згодна з моднымі павевамі таго часу. На тэрыторыі сядзібы былі пабудаваныя карэтня, свірны, манеж для коней, аранжарэя і стайня. Сам сядзібны дом нагадваў мініяцюрную каралеўскую рэзідэнцыю. Але канчаткова завяршыць яго будаўніцтва ўдалося толькі сыну Казіміра і Юзефы – Уладзіславу.

Так, Уладзіслаў і яго жонка Яніна вырашылі працягнуць справу, якую пачалі Умястоўскія. Унутраны антураж таксама павінен быў быць падобным на каралеўскую рэзідэнцыю ў Варшаве. Таму вырашана было пабудаваць вельмі прыгожыя мармуровыя печкі, а таксама каміны ў парыжскім стылі. Падлога ва ўсіх пакоях была з паркету, які быў выкладзены ў выглядзе арнаменту. Сцены сядзібы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Цікава, што жыла новаспечаная пара таксама па-каралеўску: слуг у іх было столькі, што людзей усіх сялілі ў суседнія будынкі. Вы толькі ўявіце гэтыя раскошныя ўмовы для жыцця! Цалкам завяршыць стварэнне сядзібы Уладзіслава і Яніны ўдалося да 1880 года.

Пасля таго, як будаўніцтва сядзібы было завершана, Умястоўскія пачалі акультурваць парк вакол дома. Плошча парку займала 7 гектараў зямлі. Спецыяльна для стварэння садовай прыгажосці быў запрошаны француз Джэймс – садоўнік і ландшафтных спраў майстар. Джэймсам былі прыкладзены максімальныя намаганні для таго, каб парк быў падобны на той, які быў у саміх каралёў у Варшаве. Так, былі пасаджаныя ліпавыя і каштанавыя алеі. Пладовыя дрэвы склалі выдатны сад у самай глыбіні парку. Забавы дзеля, быў у парку і вадаём.

Сядзіба ацалела і пасля Першай сусветнай вайны, і пасля рэвалюцыі, і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У сядзібе ў пасляваенны час размяшчаліся клуб, бібліятэка, сельскі савет, а таксама аддзяленне сувязі. Да нашага часу дайшлі ўсе будынкі. Вядома, былі згубленыя значныя дэталі, але ўсе памятаюць аб прыгажосці гэтай сядзібы і так.

Род Умястоўскіх можа ганарыцца тым, што пра сядзібу не забываюць і па гэты дзень. Сюды прыязджаюць шматлікія турысты. Сядзіба мае такую ж славу, як і польскія «Каралеўскія Лазенкі».