Сядзіба «Чурлёны» ў вёсцы Лыцавічы

Невялікія беларускія вёскі захоўваюць часам сапраўды ўнікальныя і ні на што не падобныя гістарычныя, культурныя і архітэктурныя жамчужыны. Даволі часта мы можам праязджаць праз які-небудзь нічым не характэрны з выгляду населены пункт, ускраіны якога могуць захоўваць сапраўды ўражальную спадчыну. Пра многія з іх вядома толькі адзінкам.

Адна з такіх малавядомых, але вельмі цікавых архітэктурных разыначак прытаіліся ў малюсенькім аграмястэчку Лыцавічы. Населены пункт сапраўды зусім невялікі, тут, згодна дадзеным на 2009 год, жыве ўсяго 507 чалавек. Аграмястэчка адносіцца да Вілейскага раёна (ад раённага цэнтра яго адлучае адлегласць у 30 км). У Лыцавічах заканчваецца траса Любань — Іжа — Лыцавічы. Адным словам, дабрацца да аграмястэчка будзе не цяжка. І паверце – яно таго варта.

Сядзіба «Чурлёны» сфармавалася на тэрыторыі Лыцавічаў яшчэ напачатку мінулага стагоддзя. Яна размешчана на невялікім узгорку і займае таксама прылеглую да яго тэрыторыю. Сядзіба складалася з самаго дому, невялікага парка плошчай у шэсць гектараў, гаспадарчага двара, бровара, гаража і млына.

Дом знаходзіўся ў глыбіні парка. Ад цэнтральнай алеі вяла да газона бутавая дарога. Газон, дарэчы, быў вялікіх памераў: каля сямідзесяці метраў у дыяметры. У яго цэнтры размяшчаўся парадны двор у форме кола, заезд на які быў сфармаваны пышнымі вязамі, ільмамі і клёнамі. Па перыметры абрысу газону фармавалі з дапамогай насаджэнняў хмызнякоў, што перамяжоўваліся адзінкавымі дрэвамі. Цяпер хмызнякі разрасліся і ўтварылі суцэльнае зялёнае кальцо з бэзу, карагану, рабінніка і снежнаягадніку.

Адной з галоўных асаблівасцяў парка з'яўлялася наяўнасць пяці вадаёмаў, размешчаных у зніжаных месцах з паўночнай і ўсходняй частак сядзібы. Дзякуючы існуючым тут перападам вышынь, дасягаліся дзіўныя перспектывы: з параднай часткі маёнтка можна было лёгка разгледзець усе сажалкі – і ўсходнія, і заходнія. Цэнтральныя алеі парка, арыентаваныя з поўдня на поўнач, сфармавалі з клёнаў. Адзіночныя экзэмпляры дайшлі да нашага часу. Наперакор звычаю, паркавая кампазіцыйная вось не ўпіралася ў сядзібны дом, а перасякала яго, заканчваючыся ў гаспадарчай частцы, якая размяшчалася на поўначы маёнтка.

У падножжа ўзгорка размяшчалася пейзажная частка парка. У свой час тут ва ўсю раслі дэкаратыўныя расліны і нават гулялі на волі велічныя паўліны! Цяпер парк практычна цалкам высечаны і здзічэў.

Сядзібны дом, на жаль, не захаваўся. Зато, прыехаўшы ў Лыцавічы, можна паглядзець будынак кароўніка, паравога млына і гаража. Будынкі не вылучаюцца асаблівым дэкорам і празмернасцямі, яны пабудаваны ў стылі ўтылітарызму з бутавага каменя. На фасадзе млына захавалася таблічка з датай яе пабудовы – 1926 год. Акрамя таго, ён упрыгожаны колатым каменем і ўзорамі з чорнага друзу.

Такім чынам, падарожжа ў вёску Лыцавічы абавязкова запомніцца вам дзякуючы, няхай і часткова, але ўсё ж нядрэнна захаванай сядзібе «Чурлёны».