Сядзіба Багушэвічаў у вёсцы Кушляны

Сядзіба ў Кушлянах (Смаргонскі раён) – знакавае месца беларускай спадчыны, таму што тут жыў, тварыў і завяршыў свой зямны шлях Францішак Багушэвіч – аўтар неўміручай «Дудкі беларускай». Зараз у сядзібным комплексе дзейнічае дом-музей паэта.

Кушляны Багушэвіча

Маёнтак Кушляны належаў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У 1749 годзе набыў маёнтак за 450 злотых прапрадзед будучага пісьменніка Антон Багушэвіч. З акта 1837 года, якi нават захаваўся, дакладна вядома, што бацька Францішка Казімір Багушэвіч валодаў у Кушлянах 34 сялянскімі душамі. Але нарадзіўся беларускі паэт (1840 г.) не тут, а ў Свiранах Віленскай губерні (сучасная Літва), бо там жылі бацькі маці паэта.

У якасці пераемнiка і паўнапраўнага гаспадара ў 1898 годзе Францiшак вярнуўся ў Кушляны адразу пасля публікацыі ў кракаўскім выдавецтве зборніка «Дудка беларуская» (1891). Ён нанова адбудаваў дастаткова запушчаны сядзібны дом у 1896 годзе і разбіў парк.

Адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры працаваў тут над кнігамі «Скрыпка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка».

Што паглядзець у музеі-сядзібе

Музей размяшчаецца ў сядзібным доме, які захаваўся дзякуючы намаганням шматлiкiх энтузіястаў. Да 80-х гадоў XX стагоддзя ў ім знаходзілася вясковая бібліятэка, каторую назвалi ў гонар пiсьменнiка. А ў 1990-м у будынку, адрэстаўраваным да 150-годдзя пісьменніка, адкрылі першую літаратурна-мастацкую экспазіцыю.

Сам сядзібны дом - гэта аднапавярховы будынак з галерэяй па даўжыні фасада і высокiм двухсхільным дахам. Страха, франтоны і галерэя былі абноўлены ў 1990 годзе.

Зараз музейная экспазіцыя складаецца з дзвюх частак - літаратурнай і мемарыяльнай. Тут можна паглыбiцца ў творчую атмасферу кабінета пісьменніка і пабыць у гасцінай Багушэвіча. Цiкавая экспазіцыя таксама прапануе зборнікі выдатнага сына беларускай зямлi, а таксама яго лісты, фотаздымкi.

Музей працуе з 10.00 да 17.00, акрамя выхадных (панядзелак і аўторак).

Парк і памятны камень-патайнiк

На тэрыторыі сядзібы захаваўся таксама парк, дрэвы ў каторым саджаў сам пісьменнік. Адна з алей, каштанавая, вядзе да любімай альтанкi паэта – месца яго творчага натхнення на Лысай гары. Краязнаўцы сцвярджаюць, што Багушэвіч пабудаваў яе разам з сябрамі ў памяць аб ахвярах паўстання 1863-64 гадоў, у якім пiсьменнiк прымаў актыўны ўдзел. Раней у альтанцы стаяў драўляны крыж (ён не захаваўся), а называлася гэта месца «Распятай воляй».

Недалёка, на ўзлессі, знаходзіцца яшчэ адзін важны элемент ансамбля - камень-патайнiк. Паводле легенды, менавіта пад ім беларускі класік хаваў свае рукапісы, каб пазбегнуць ганенняў за вальнадумства. Пасля смерці пісьменніка ў 1900 годзе на камені невядомым майстрам быў выбіты надпіс, якi прысвечаны памяці Мацея Бурачка.

Цікавыя факты

  • Кінуць адвакацкую практыку ў Вільні, вярнуцца ў Кушляны і цалкам аддацца творчасці Багушэвіч змог толькі пасля таго, як у 1896 годзе атрымаў спадчыну пасля смерці свайго сваяка, які пражываў у Варшаве.
  • Суседзямі Багушэвіча ў Кушлянах былі Маркоўскія і Ясевічы, таксама ўдзельнікі паўстання 1863 года. Іх сядзібныя паркі практычна межавалi адзін з адным. Цікава, што суседзяў і сяброў пасля звязалі і сваяцкія адносіны.
  • У сваёй сядзібе Францішак Багушэвіч не жыў пустэльнікам, бо часта меў зносіны са звычайнымі сялянамі. Ёсць сведчанні, што пісьменнік працаваў тут над слоўнікам беларускай мовы. Пры гэтым кнігі Багушэвіча, якія выпускаюцца зараз на кірыліцы, у той час друкаваліся на лацінцы.