Установа культуры "Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей"

У 2007 годзе, пасля атрымання статусу юрыдычнай асобы, музей быў перайменаваны ў КК «Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей».

Музей складаецца з 4 залаў. Зала гісторыі Бабруйскага раёна ахоплівае перыяд з найстаражытнейшых часоў да канца XX стагоддзя. Экспазіцыі ўключаюць экспанаты эпохі каменнага і жалезнага вякоў, сярэднявечча, перыяду знаходжання Бабруйшчыны ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Расійскай імперыі і СССР.

Зала Вялікай Айчыннай вайны ўяўляе сабой шэраг тэматычных экспазіцый, прысвечаных пачатковага этапу вайны, вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанскім руху, акупацыйнаму рэжыму (халакост і генацыд беларускага народа).

У зале этнаграфіі выстаўлены экспанаты, звязаныя з жыццём сялян Бабруйскага краю ў XIX-XX стагоддзях: прылады сельскагаспадарчай працы, інструменты, адзенне, тканіны, посуд, рамесныя вырабы і інш.

Чацвёртая зала прызначана для экспанавання тэматычных выстаў мастакоў, народных майстроў, рамеснікаў Беларусі і краін блізкага замежжа.

На базе музея арганізавана правядзенне майстар-класаў і квэставых праграм, музейных і тэматычных заняткаў, і іншых культурна-адукацыйных мерапрыемстваў.

Штогод музей арганізоўвае каля 35 выстаў, больш за 50 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, звыш 100 экскурсій. Наведвальнасць установы ў год складае больш за 4 тыс.чалавек.

Рэжым працы: Панядзелак-субота з 8.30 да 17.00

Тэлефон: (8-0225) 75-90-44

Кошт паслуг:

* Дарослы ўваходны білет-0,95 Р.

* Дзіцячы уваходны білет – 0,65 р.

* Экскурсійнае абслугоўванне-7 р.

* Правядзенне музейнага занятку-7 р.

* Правядзенне тэматычнага заняткі – 4 р.

* Удзел у квэставых праграме – 3 р.

* Удзел у забаўляльным майстар-класе-1,5 Р.

* Удзел у навучальным майстар-класе-3 р.

* Наведванне тэматычнай выставы (0,45 Р.

* Наведванне тэматычнай выставы (дзецям) – 0,25 р.

* Наведванне выязной выставы (дарослым) – 0,20 Р.

* Наведванне выязной выставы (дзецям) – 0,10 Р.

* Фота – і відэаздымка-0,90 Р.

* Друк (А4) - 0,10 Р.