Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы галёнкі 1-е

У 1619 годзе папу новапабудаванай царквы ў галёнках Фёдару Іванавічу каралём Жыгімонтам ІІІ па хадайніцтве Магілёўскага старасты канцлера Льва Сапегі зацверджаны прывілеем на 4 валокі зямлі. У той час галёнкі — сяло ў Гарбавіцкай воласці Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Цагляны храм пабудаваны ў 1870 г.