Царква Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў в. Фёдараўка.

У сувязі з будаўніцтвам горадаўтваральнага прадпрыемства «Беларускі цэментны завод» у г. Касцюковічы колькасць насельніцтва прыкметна павялічылася. Узнікла неабходнасць у адкрыцці другой парафіі. На ўскраіне горада, каля цэнтральных гарадскіх могілак (в. Фёдараўка), новастворанай абшчыне рашэннем райвыканкама было перададзена ў бязвыплатнае карыстанне грамадзянскае памяшканне, пасля пераўтворанае і пераабсталяванае пад храм. Царква драўляная, абкладзена цэглай, трохгаловая, аднапрастольная.

Храм асвячоны Яго Прэасвяшчэнствам, Найсвяцейшым Сафроніем – Біскупам Магілёўскім і Мсціслаўскім 22 ліпеня 2007 года, у гонар Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, каб захаваць памяць аб той драўлянай царкве, якая некалькі дзесяцігоддзяў была адзіным духоўным агменем.