Царква Спаса–Праабражэнская у Дзярэчыне

Гэты храм па праве можна назваць велічным. Ён узвышаецца на раўніне, там, дзе сустракаюцца дзве дарогі: Слонім – Зэльва. Не заўважыць яго проста немагчыма, ды і складана абысці бокам, бо гэта Спаса–Праабражэнская царква – старадаўняя славутасць вёскі Дзярэчын. Яна з'яўляецца сапраўднай жамчужынай і помнікам візантыйскай архітэктуры.

Пяць купалаў царквы

Вы заінтрыгаваны? Гатовы адразу ж сабрацца ў шлях і сустрэцца з сапраўднай архітэктурнай жамчужынай? Але перш прачытайце гэты тэкст. Магчыма, ён дапаможа вам падрыхтавацца больш дэталёва да падарожжа і зарыентуе, на што звярнуць асаблівую ўвагу. А паглядзець на гэты храм важна не толькі знадворку, але і ўнутры. Чаму? Усё па парадку. Пабудавана Спаса–Праабражэнская царква была ў сярэдзіне XIX стагоддзя, гэты даволі буйны для вёскі будынак адразу стаў цэнтрам Дзярэчына. Пяць драўляных купалаў царквы ўпрыгожылі яе і сталі сапраўднай радасцю для мясцовых жыхароў.

Унутры храма

З тых часоў да царквы не зарастае народная сцежка, ды і шматлікія турысты спыняюцца, каб паглядзець на гэтак маштабны для вёскі будынак. Аднак не толькі знешне храм прыцягвае турыстаў. Уся справа ў тым, што ўнутры Спаса–Праабражэнскай царквы сцены былі распісаны настолькі па-майстэрску, што слава пра гэтыя роспісы грыміць па ўсёй Беларусі да гэтага часу.

На жаль, звестак пра таленавітага мастака зусім не захавалася. Гэта значыць невядома, кім ён быў і што, акрамя роспісу ў храме, ён пасля сябе пакінуў. Вядома і зразумела толькі адно, што ён быў па–сапраўднаму таленавітым чалавекам. Ацаніць яго талент вы зможаце, пазіраючы на сцены храма. Тут вы ўбачыце і фрагменты Нараджэння Хрыстова, і Таемную Вячэру, і мноства іншых біблейскіх сюжэтаў. Асабліва варта вылучыць роспіс, які бачны пры адкрыцці Царскіх Варот.

Прыгажосць царквы

Веліч храма і яго ўнутраны роспіс кажуць пра тое, што царква мае як гістарычную каштоўнасць, так і культурную своеасаблівасць. У Спаса–Праабражэнскай царкве адчуваецца той дух даўніны, які немагчыма страціць. Шмат у чым гэта зроблена, дзякуючы вернікам. Акрамя таго, гэтая царква – унікальная для вас магчымасць наведаць яшчэ адзін прыгожы куток у Беларусі.

Вандраванне ў Дзярэчын

Абавязкова вы запомніце гэтую вандроўку і зможаце потым яшчэ доўга ўспамінаць тое скрыжаванне, на якім размяшчаецца царква. Няхай вашы экскурсійныя маршруты прывядуць вас толькі ў цікавыя месцы, а з сабой вы возьмеце заўсёды выдатны настрой для падарожжаў і шмат новых уражанняў. Адкрывайце для сябе Беларусь і дзяліцеся потым незабыўнымі ўражаннямі ў сацсетках, на сяброўскіх вячорках, за ўтульным сталом. Бо гэта так здорава - прыязджаць і адкрываць для сябе штосьці новае!