Царква Раства Прасвятой Багародзіцы, помнік архітэктуры 1887 г.
Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, размешчаная ў цэнтры г.п. Наваельня, адносіцца да царкоўнай архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У 1872г. члены апякунскага савета хадайнічалі перад Гродзенскай царкоўна-будаўнічай камісіяй: "даўно мы маем неабходную патрэбу ў новай царкве. Больш за дзесятак гадоў пасля таго, як згарэла ад громавага ўдару наша драўляная царква мы павінны былі хадзіць на набажэнства ў бліжэйшую Дварэцкую царкву... Мы ў 1864г. зладзілі на свае бедныя сродкі маленькую могілкавую царкву, пакрыта саломай.» 

 У хадайніцтве далей просяць пабудаваць калі не мураваную, то хаця б драўляную царкву. Хадайніцтва было задаволена і ў 1876-79 гг. на месцы згарэлай будуюць новую каменную царкву.

 Царква пабудавана па праекце архітэктара А. Лазінскага.