Свята-Пакроўскі храм у вёсцы Чыжэвічы

Свята-Пакроўскі храм адносіцца да адной з галоўных выбітнасцей не толькі вёскі Чыжэвічы, але і ўсёй Беларусі. Гэта драўляная царква з'яўляецца адной з самых старажытных у нашай краіне. Яна адносіцца да тых храмаў, якім пашанцавала выжыць, нягледзячы ні на што.

Загад Кацярыны II

Жыхары вёскі Чыжэвічы калісьці хадзілі ў царкву, якая знаходзілася ў вёсцы Іздрашава. Доўгая дарога да храма не палохала вернікаў. Аднак наканавана было спраўдзіцца іх мары: у 1795 годзе вёску Чыжэвічы ўпрыгожыла драўляная царква, якую назвалі Свята-Пакроўскі храм. Дарэчы, загад пра пабудаванне быў аддадзены самой Імператрыцай Кацярынай II. Першым настаяцелем храма стаў Мікалай Кранікоўскі. Службы ў царкве збіралі шмат людзей – не толькі мясцовых жыхароў, але і жыхароў сямі іншых вёсак.

Настаяцель Іяан Панкратавіч

У храме размяшчаўся архіў, захоўваліся метрычныя кнігі. У 1861 годзе, як вядома, было скасавана прыгоннае права. Падзея гэта паслужыласігналам для пачаткам будавання ў храме званіцы. Па сваіх памерах званіца стала адной з самых высокіх у краіне (27 метраў), а гук 12 званоў, што разносіўся па ўсёй акрузе, абвяшчаў пра веліч храма і веру ў Бога. Але не абмінула Свята-Пакроўскі храм і горкая доля: у аьэістычныя часы храм неаднаразова гарэў, а святароў выганялі ці расстрэльвалі.

Так здарылася з настаяцелм храма Іаанам Панкратавічам, які, нягледзячы на забарону ўлад, праводзіў набажэнствы ў Свята-Пакроўскам храме з 1913 па 1934 гады. За дзёрзкасць і непадпарадкаванне святара расстралялі. У 2000 годзе XX стагоддзя Іаан быў прылічаны да аблічча святых, нават сёння нашчадкі помняць яго подзвіг і прыходзяць да храма памаліцца за мужнага святара.

Збожжасховішча

Пасля расправы над святаром Іаанам, будынак Свята-Пакроўскага храма стаў выкарыстоўвацца як склад для захоўвання збожжа. Можна ўявіць, якую шкоду гэта нанесла драўлянаму храму. Дзякуючы малітвам жыхароў вёскі Чыжэвічы і навакольных вёсак, а таксама іх шматлікім просьбам аднавіць набажэнствы падчас вайны, будынак царквы стаў выкарыстоўвацца па прызначэнні.

Зноў значную ролю ў лёсе храма адыграў яго настаяцель: протаіерэй Мікалай Розаў паклапаціўся пра тое, каб будынак Свята-Пакроўскага храма быў адрэстаўрыраваны ў 1986 годзе, што ўрэшце рэшт і адбылося.

Адкрыты для вернікаў

На сённяшні дзень царква адкрыта для наведвання вернікамі кожны дзень. Да Свята-Пакроўскага прыхода, акрамя вёскі Чыжэвічы, адносяцца яшчэ 22 вёскі Салігорскага раёна. Але не толькі жыхары блізкіх вёсак прыходзяць да храма. У даведніках для турыстаў Свята-Пакроўскі храм займае асаблівае месца. Гэты духоўны прыстанак вёскі Чыжэвічы з'яўляецца абавязковым да наведвання.

Варта адзначыць, што пры царкве яшчэ плённа працуе і Духоўна-адукацыйны цэнтр. На сённяшні дзень больш за 200 дзяцей рознага ўзросту наведваюць нядзельную школу пры Свята-Пакроўскай царкве. Гэта яркі прыклад таго, як трэба выхоўваць у маладога пакалення любоў да Бога.