Свята-Пакроўскі кафедральны сабор

Гэты храм быў пабудаваны ў 1907 годзе ў памяць аб загінуўшых у руска-японскай вайне салдатах. Доўгі час ён выконваў функцыі гарнізоннай царквы.

За аснову праекта была ўзята царква Каспійскага пяхотнага палка ў Новым Пецяргофе, аднак мясцовыя архітэктары дапоўнілі яго новымі элементамі. Над выкананым у псеўдарускім стылі храмам вырасла Званіца вышынёй у 39,5 метра. У 1921 годзе царква з гарнізоннай ператварылася ў праваслаўны кафедральны сабор. НАПЯРЭДАДНІ стогадовага юбілею храма прайшла яго маштабная рэканструкцыя.

У касцёле захоўваецца цудатворны абраз Казанскай Божай Маці. Паводле легенды, падчас Першай сусветнай вайны яе спрабавалі вывезці ўглыб Расіі, але вобраз не ўдалося зрушыць з месца, так ён застаўся ў Гродне. Таксама ў Пакроўскай царкве знаходзіцца копія Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай з часціцамі мошчаў Беларускіх святых.

Кантакт:

тэл: +375 152 62 20 21

www.pokrovgrodno.org

pokrovgrodno@mail.ru

Час працы: 07.30-19.00