Свята-Нікольскі храм

Звесткі пра лёс парафіяльнага Свята-Нікольскага храма пасля рэвалюцыі 1917 года вельмі бедныя. Вядома, што ў 1930-ыя гады, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, ён згарэў. У ваенны і пасляваенны час набажэнствы праводзіліся ў будынку касцёла, якое ў 1948 годзе было аддадзена пад клуб. Новай старонкай у гісторыі прыхода стаў 1999 год, калі жыхарамі вёскі Свіслач было прынята рашэнне аб аднаўленні Свята-Мікольскага прыхода. З 2004 года пачалося будаўніцтва храма, якое было скончана да 2012 года.