Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Іказнь

Іказнь – невялікая вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Упершыню ў гістарычных дакументах яна ўзгадваецца ў 1499 годзе. Назва вёскі Іказнь перакладаецца як «акно» і ўтварылася яна ад назвы аднайменнага возера, на якім размешчана вёска. Мясцовыя жыхары кажуць, што, калі стаць на самую высокую кропку, то можна ўбачыць, што адбываецца за мяжой, да якой з вёскі рукой падаць. Так гэта ці не, можна пераканацца, толькі калі наведаеш Іказнь.

Землі гэтыя тады былі ва ўладанні Івана Сапегі. Праз некаторы час, па дазваленні князя Вялікага Княства Літоўскага Аляксандра Ягелончыка, пабудаваў на тэтыторыі ён сваю сядзібу. Аднак у 1515 годзе яе спалілі маскоўскія войскі. Але Сапегі не здаваліся і ізноў адбудавалі і  сядзібу, і вёску. На працягу трох стагоддзяў кіравалі на гэтых землях Сапегі, а ў 1812 годзе размяшчалася ў ёй стаўка рускага імператара Аляксандра Першага. Менавіта таму вёска і была спалена французамі ў час вайны 1812 года. Маёнтак Сапегаў спалілі ў перыяд Паўночнай вайны, а разам з ім была спалена і ўся вёска. Яе аднаўленне заняла вельмі шмат часу.

Праваслаўная царква ў вёсцы была пабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі толькі ў 1905 годзе. На гэтым месцы да 1881 года існаваў драўляны ўніяцкі храм, які быў разабраны. Некаторы час зямля пуставала, а потым пачалося будаўніцтва праваслаўнага храма. Імператар Мікалай Другі вырашыў выдзяліць на будаўніцтва царквы частку грашовых сродкаў з дзяржаўнай казны, што было рэдкасцю і вялікім гонарам у той час.

У 1905 годзе царкву асвяцілі ў гонар Мікалая Цудатворца і правялі ў ёй першае богаслужэнне. Свята-Мікалаеўскую царкву ў Іказні пабудавалі з мэтай замацавання рускай праваслаўнай веры ў Паўночна-Заходнім краі.

Калі разглядаць яе з пункту гледжання архітэктуры, то корпус царквы пабудаваны з цэглы і нагадвае квадрат, да якога далучаны невялікі домік, які зараз служыць царкоўнай лаўкай. Завяршае кампазіцыю башні найпрыгожая званіца. Усе дзвярныя і аконныя праёмы аформленыя ў выглядзе арак, што надае знешняму і ўнутранаму ўпрыгожванню царквы неверагодную прыгажосць.

У 1966 годзе Свята-Мікалаеўская царква была зачынена. Для таго, каб будынак не пуставаў, яго ператварылі ў склад. Старажытныя іконы, якія захоўваліся ў царкве, перадалі ў Віцебск, дзе яны і захоўваюцца да гэтых часоў. У 1990 годзе работу царквы вырашылі аднавіць, але пераданыя рэліквіі абратна не вярнуліся. Зараз царква працуе, прыхаджане і мясцовыя жыхары падтрымліваюць парадак як па-за будынкам, так і ўнутры яго.

Свята-Мікалаеўская царква прызнана помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай Рэспублікі.

Царква прываблівае турыстаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін бліжняга і далёкага замежжа. Асабіста папулярная яна ў той час, калі шмат турыстаў прыязджае на Браслаўскія азёры з мэтай адпачынку.