Сінагога ў Кобрыне

Кобрынская сінагога – другі па велічыні святы дом яўрэяў у Беларусі, які перажыў страшныя часы халакоста і катастроф XX стагоддзя. Па сваіх маштабах кобрынскую сінагогу пераўзыходзіць толькі будынак сінагогі ў беларускай сталіцы.

Яўрэйская абшчына Кобрына да 1941 года

Аб дзейнасці яўрэйскай абшчыны ў Кобрыне згадваецца яшчэ ў дакументах пачатку XVI стагоддзя. У 1503 годзе Аляксандр Ягеллон даў кобрынскім яўрэям асаблівыя прывілеі, пазней пацверджаныя і каралём Жыгімонтам I. 

У 1589 годзе яўрэі Кобрына атрымалі роўныя праых на гандаль з астатнімі гараджанамі. Паводле рэвізіі 1563-га года, яны валодалі ў горадзе 25 дамамі, 20 садамі, а таксама сінагогай. 

Першая згаданая ў рэвізіях сінагога не захавалася. Але вядома, што ўжо ў першай палове XX стагоддзя ў Кобрыне налічвалася сем будынкаў сінагог. 

Ці наведваў сінагогу вядомы матэматык?

Яўрэі адыгрывалі значную ролю ў эканамічным і культурным жыцці горада. Так, да канца XIX стагоддзя ў Кобрыне і ваколіцах пражывала больш за 25 тысяч яўрэяў, з іх 6700 ў самім Кобрыне (65% усяго насельніцтва). 

У горадзе дзейнічалі яўрэйскія навучальныя ўстановы – школа Тарбута, ешыбот, некалькі хедэраў (пачатковых школ). З яўрэйскага асяроддзя Кобрына выйшлі многія вядомыя асобы. Цалкам магчыма, што сінагогу, якая дайшла да нашых дзён, наведваў  ў дзяцінстве славуты амерыканскі матэматык Оскар Зарыскі.

Сінагога на Першамайскай

Сінагога ў Кобрыне з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Па афіцыйнай версіі яна была пабудавана ў 1850-х гадах, але некаторыя крыніцы мяркуюць, што будынак больш стары (адносяць да XVIII стагоддзя). 

Цяпер сінагога размяшчаецца на сучаснай вуліцы Першамайскай па суседству з яшчэ двума храмамі – каталіцкім касцёлам і праваслаўным саборам. На жаль, культурны і рэлігійны цэнтр яўрэйскага народа цяпер знаходзіцца ў закінутым стане. Сінагога не змагла адрадзіцца пасля крывавых гадоў халакоста.

Асаблівасці архітэктуры

• Сінтэз эклектыкі і класіцызму.

• Базіліка без вежаў.

• Сіметрычная кампазіцыя.

• 4 плоскія лапаткі на галоўным фасадзе.

• Дэкор: аркатурные паяскі, падваконныя плоскія нішы.

Памяць пра халакост

У 1941 годзе ў акупаваным Кобрыне фашысты выкарысталі будынак сінагогі ў якасці аднаго з гета (у горадзе іх было два). Ужо ў першыя месяцы нацысты расстралялі 170 чалавек. Вязняў гета вывозілі да Броннай гары або ў Барысаўскі лес каля вёскі Хізры і забівалі. 

Бязвіннымі ахвярамі халакоста сталі каля 5 тысяч габрэяў-кобрынцаў. Толькі каля ста з іх здолелі збегчы з гета. Апошнія расстрэлы гітлераўцы праводзілі проста ля сцен сінагогі...

У сінагозе варылі піва

У 1950-х гадах у Кобрыне пражывала ўсяго некалькі чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Паводле перапісу 1999 года, у Кобрыне яўрэі не жылі наогул. 

Пасля вайны будынак сінагогі прыйшоў у запусценне. А ў 1980-м годзе ў ім запусцілі цэх па вытворчасці... піва. Пазней у цэху выпускалі і газаваныя безалкагольныя напоі. У незалежнай Беларусі цэх быў зачынены, але пытанне аднаўлення сінагогі пакуль не вырашана.

Надзеі на адраджэнне. Храналогія

• 2000 год – прынята рашэнне аб аднаўленні і выдзяленні фінансавання 1 млн. даляраў ад амерыканскай грамадскай арганізацыі. 

• 2003 год – стварэнне Іудзейскай рэлігійнай абшчыны Кобрына.

• 2007 год – сінагогу наведаў пасол Ізраіля ў Беларусі.

• 2008 год – дакументы перададзены Мінскай іудзейскай арганізацыі.

Крыніцы фота: https://www.velvet.by/http://ru.jewish-tour.com/