Шлюз «Немнава» Аўгустоўскага канала

Аўгустоўскі канал – цікавы помнік даўніны, маштабы якога падлічваюцца многімі дзясяткамі кіламетраў, таму невыпадкова, што канал ахоплівае як тэрыторыю Польшчы, так і частку зямель маляўнічага Гродзенскага краю. Цікавыя месцы у ваколіцах гістарычнай воднай магістралі выдатна падыходзяць для арганізацыі адпачынку і збіраюць мноства турыстаў з Беларусі, краін бліжняга і дальняга замежжа. Людзі, што патрапяць сюды, змогуць без цяжкасцей атрымаць асалоду ад прыгожых панарамных відаў, дакрануцца да гісторыка-культурных славутасцей, пакінутых на шматлікіх астраўках сушы сівымі стагоддзямі, а таксама палюбавацца бесперабойна фукнцыянуючымі шлюзамі, якіх на беларускай тэрыторыі налічваецца некалькі. Самым працяглым з усіх па праву лічыцца шлюз Немнава” Аўгустоўскага канала.

Першапачатковы суднаходны шлюз «Немнава» поўнасцю пралічваўся Ігнаціем Прадзінскім, а ўвасабляўся ў жыццё Янам Паўлам Левелем, імя якога фігурыруе на прымацаванай да будынка спецыяльнай шыльдзе. Шлюз «Немнава» праектаваўся на дзве камеры яшчэ ў 1829 годзе. Аднак з цягам часу ўзнікла неабходнасць у будаўніцтве трэцяй дадатковай камеры, а не так даўно ў шлюза з’явілася і чацвёртая камера, якая зараз бесперапынна працуе. Маецца у шлюза ўсё тое, што асабіста любяць турысты, пачынаючы з масіўных металічных варот, вырабленых калісьці на адным з айчынных прадпрыемстваў, і заканчваючы старажытнымі разваднымі мастамі. Вароты з дрэва і метала аказваюць незабыўнае ўражанне і важаць не адну тону. Ды і сам вельмі цікавы працэс шлюзавання займае зусім не пару хвілін.

Аднак гады ваенных ліхалеццяў для шлюза «Немнава» не прайшлі бясследна, бо працяглы перыяд часу старадаўні шлюз быў парадкам разбураны і не функцыянаваў. І толькі нядаўна тут прайшлі грунтоўныя рэстаўрацыйныя работы і ён быў поўнасцю адноўлены. Зараз шлюз плённа працуе на радасць шматлікім айчынным і замежным турыстам. Дарэчы, усе работы ажыццяўляюцца поўнасцю ўручную, як і у мінулыя стагоддзі, нягледзячы на тое, што па планеце хуткімі тэмпамі ідзе навукова-тэхнічны прагрэс.

Калі зрабіць невялікі прывал падчас няспешнай вандроўкі па гістарычным Аўгустоўскім канале, то можна наведаць домік наглядчыка, які захаваўся ў гэтых месцах з XIX стагоддзя. Зараз у яго сценах размяшчаецца цікавы ўласны музей, прысвечаны доўгай і інтрыгуючай гісторыі самай галоўнай беларуска-польскай воднай  магістралі, адчынены простымі энтузіястамі, якія па крупінах збіралі для яго найкаштоўнейшыя экспанаты. Сама экскурсійная праграма няхай і непрацяглая, але вельмі цікавая і пазнавальная, пачынаючы са старых пажоўклых чарцяжоў і праектаў і заканчваючы фатаздымкамі мінулых гадоў, а таксама адпрацаванымі запаснымі часткамі.

Шлюз «Немнава» Аўгустоўскага канала – самы доўгі з усіх шлюзаў, пазнавальная экскурсія па яму расцягнецца на доўгія часы, а ўражанні застануцца на ўсё астатняе жыццё.