Радавая забудова ў г. Бялынічы

Хоць Бялынічы валодаюць багатай гісторыяй і ў мінулым адыгрывалі важную ролю ў жыцці краю, да нашых дзён захавалася толькі невялікая колькасць сведчанняў былой велічы горада. Мноства знакавых месцаў згарэлі падчас пажару ў сярэдзіне XIX ст., а ў 1960-я гг.Касцёл Маці Божай і кляштар кармелітаў былі знішчаны савецкімі ўладамі. Дзякуючы знакамітаму беларуска-польскаму мастаку Напалеону Ордзе, які ў другой палове XIX ст.увекавечыў знакаміты манастыр кармелітаў на адной са сваіх карцін, мы можам скрозь стагоддзі атрымаць асалоду ад веліччу храма. Галоўная ж святыня былога кляштара кармелітаў - Бялыніцкая ікона Божай Маці, у гады Вялікай Айчыннай вайны была страчана. У сучаснай царкве ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай захоўваецца спис са знакамітай цудатворнай іконы.
Жыхары горада захоўваюць памяць пра Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулю-знакамітага земляка, выдатнага беларускага мастака, чые карціны вядомыя далёка за межамі Рэспублікі. У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі ім. В. К. Бялыніцкага-Бірулі, акрамя карцін народнага мастака БССР і РСФСР, прадстаўлены працы беларускіх і замежных мастакоў, скульптараў. Музей таксама можа зацікавіць наведвальнікаў цікавымі прадметамі ткацтва: пакрываламі, абрусамі, ручнікамі з элементамі вышыўкі і карункамі, вырабленымі мясцовымі народнымі майстрамі.
Захаваліся ў Бялынічах будынак бровара (цяпер у будынку размяшчаецца царква Хрысціян веры Евангельскай), Будынкі радавой забудовы канца XIX - пачатку XX стст., а ад былой сядзібы Агінскіх XVIII ст. захавалася толькі частка былога прысядзібнага парку.
Дата будаўніцтва радавы забудовы: канец XIX-пачатак XX стст. пасля рэвалюцыі гэтую частку будынка цалкам займаў банк, пасля вайны на 2 паверсе знаходзілася аддзяленне пошты, на 1-ым ашчадная каса. Да 2000 года з паўднёва-ўсходняга боку да будынка прымыкала яшчэ адна 2-х павярховая пабудова (у выглядзе літары "Г"), у ёй да рэвалюцыі знаходзіліся гандлёвыя крамы і майстэрні. пасля рэвалюцыі 2 паверха прыбудовы займала паштовае аддзяленне, а пасля вайны гэтая частка на працягу 50-ці гадоў была ў аварыйным стане. Разбурылі яе ў 1999-2000 гг.
Сёння на 2-ым паверсе пакінутай часткі будынка знаходзіцца кафэ, на 1-ым крамы.