Пажарны дом у аграгарадку Чарэя

У цэнтры Чарэі, якая была самым буйным мястэчкам павета, у канцы 19 стагоддзя было пабудавана спецыяльнае памяшканне для пажарнай дружыны. Стараннямі Роальда Раманава яно захавана да нашых дзён. 

Чарэйскі пажарны дом з чырвонай цэглы выдатна захаваўся да нашых дзён. На той момант ён размяшчаўся на цэнтральнай плошчы. Па расказах мясцовых, у чарэйскіх пажарнікаў быў нават уласны аркестр.