Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам

Нямала гадоў мінула з таго часу, як у Навалукомлі з'явіўся помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Тады гэта падзея стала знакавай для раёна. Традыцыйным стала правядзенне тут мітынгу ў сярэдзіне лютага. 15 чысло апошняга месяца зімы. Менавіта гэты дзень увайшоў у гісторыю. Савецкія войскі канчаткова пакінулі Афганістан, тым самым паставіўшы кропку ў вайне. Аб падзей, якія адбываюцца ў 80-я гады мінулага стагоддзя падзеях сказана нямала. Існуе шмат супярэчнасцяў. Што рабілі там нашы войскі?.. Якія адстойвалі інтарэсы?.. Салдаты і афіцэры выконвалі свой абавязак. Загады ў арміі не абмяркоўваюцца.

Сімвалам любові да жыцця і вялікай павагі да мужнасці і гераізму нашых хлопцаў, якія прайшлі праз пекла Афгана, назвалі яго гараджане. На ўрачыстую і журботную цырымонію сабраліся прадстаўнікі грамадскасці, воінскіх часцей, мясцовай улады, воіны-інтэрнацыяналісты з Віцебска, Чашніцкага, Лепельскага, Бешанковіцкага раёнаў, Полацка, Наваполацка. Асаблівай увагай былі акружаны бацькі, чые сыны загінулі, з гонарам выканаўшы загад Радзімы. 115 жыхароў раёна прайшлі праз пекла афганскай вайны, шасцёра з іх не вярнуліся дадому.