Помнік ахвярам фашызму ў аграгарадку Чарэя

"У ноч, з 4 на 5 сакавіка 1942 года Чарэю атачыў нямецкі крывавы атрад з кулямётамі і аўтаматамі. Ніхто пра гэта не ведаў. Раніцай загадалі ўсім яўрэям сабрацца ў адным месцы. Сабраныя габрэі пад узмоцненым канвоем нямецкіх салдат і паліцэйскіх былі прыведзены да ямы, утворанай выбухам. Па дзесяць чалавек іх аддзялялі ад агульнай масы і падводзілі да краю ямы. Чарга з аўтамата-і няшчасныя падалі ў яму адзін на аднаго. Атрыманай ад выбуху ямы не хапіла, і лобнае месца ўтварылі ў сіласнай ямы; запоўнілі яе людзьмі замест травы".

/ З дзённікаў Фёдара Раманава/