Помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну ў г. Бялынічы

Помнік быў адкрыты 9 мая 1995 года. Выраблены па праекце знакамітага беларускага скульптара Аляксандра Крохалева. Яго адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя Вялікай Перамогі. На бетонным пастаменце размешчаны дзесяць фігур, якія паказаны ў руху. Воіны быццам ідуць з вайны да нас, каб расказаць нашчадкам аб страшных гадах барацьбы. На помніку размешчаны таблічкі, на якіх напісаны Прозвішчы і імёны тых, хто загінуў у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.
Злева ад яго памятны знак воінам-вызваліцелям 42-й стралковай дывізіі і 322-га стралковага палка 32-й дывізіі (камандуючы генерал-лейтэнант і.т. Грышын) 2-га Беларускага фронту, якія 29 чэрвеня 1944 года вызвалілі Бялынічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.