Помнік Ф. А. Крыловічу

Савецкі партызан, адзін з арганізатараў Асіповіцкага камуністычнага падполля, кіраўнік партызанскай дыверсійнай групы ў гады Вялікай Айчыннай у Беларусі.
Помнік партызану, герою-падпольшчыку Фёдару Крыловічу ўсталявалі на пероне Асіповіцкага чыгуначнага вакзала ў 2009 годзе. Сродкі на яго выраб збіралі ўсім раёнам пры актыўным удзеле моладзі.