Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў вёсцы Завоссе

Завоссе – невялікая вёсачка ў Брэсцкай вобласці. Нягледзячы на сваё вельмі аддаленае становішча і невялікія памеры, гэта месца знаёмае вялікай колькасці беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. У гэтым месцы нарадзіўся, вырас і доўгі час жыў абсалютна шчасліва вялікі беларускі паэт і неверагодны патрыёт Адам Міцкевіч, вядомы далёка за межамі краіны.

Музей–сядзібу Міцкевічаў у Завоссе арганізавалі ў 1998 годзе. Сама вёсачка згадваецца ў летапісах яшчэ ў далёкім 1775 годзе, калі Ёзаф Міцкевіч (брат дзядулі Адама) з просьбай разгледзець справу пра вяртанне доўгу падаў у суд на тагачаснага ўладальніка Завосся. На шчасце (ці на жаль), тады велізарны доўг шляхціц выплаціць не змог, таму зямля перайшла ва ўласнасць Міцкевіча.

Праз 20 гадоў маёнтак пераходзіць ва ўладанне бацьку Адама Міцкевіча – Мікалаю. Тут і наканавана было з'явіцца на свет вялікаму беларускаму паэту. У Завоссі паэт вырас, тут яму была знаёмая кожная сцяжынка, сюды крыху пазней Міцкевіч любіў прыязджаць на сустрэчы з роднымі і блізкімі, тут ён адчуваў сабе вольным і патрэбным чалавекам. Завоссе было палюбілася Адаму яшчэ і таму, што каля гэтага месца жыла яго каханая жанчына – Марыя Верашчака.

Лёс сядзібнай хаты Міцкевічаў мала чым адрозніваецца ад аналагічных беларускіх маёнткаў. У пачатку XX стагоддзя хата згарэла ў пажары. Праз дзесяць гадоў вяскоўцы вырашылі паставіць тут помнік Адаму Міцкевічу. Абеліск прастаяў да канца XX стагоддзя. У гонар 200–годдзя з дня нараджэння паэта вырашана было стварыць на гэтым месцы музей. Рэканструкцыя сядзібы была заснавана на малюнку навагрудскага мастака Э. Паўловіча, які дэталёва адлюстраваў сядзібу ўлетку 1843 года. Працэс рэстаўрацыі хаты быў вельмі цікавы – тут знайшлі масу ўнікальных рэчаў і адшукалі падмурак старой хаты.

Зараз новая хата стаіць менавіта на тым месцы, што і старажытная пабудова. Цяпер музей выглядае як шляхецкая сядзіба XVIII стагоддзя. Тады былі актуальныя драўляныя аднапавярховыя хаты, пакрытыя чаротам. Побач узводзілі і гаспадарчыя пабудовы – гарышча, кароўнік, адрына, лазня і калодзеж (цяпер таксама адрэстаўраваны). Вакол хаты ўзвышаецца моцная высокая агароджа. Шляхецкі двор упрыгожваюць кветнікі, дрэвы і дэкаратыўныя кусцікі. Недалёка ад маёнтка можна ўбачыць велізарную гару Жарнава, якую так любіў згадваць паэт у сваіх паэмах.

Каля хаты знаходзіцца невялікі гай, у цені хваёвых і лісцяных дрэў часта гуляў Міцкевіч, тут жа ён шукаў натхненне і цешыўся воляй. Інтэр'ер самаго музея дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў. Наведвальнікі могуць убачыць, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта. Успаміны брата Адама – Францыска – расказваюць, што маёнтак быў зусім небагатым. Сям'я паэта жыла досыць сціпла, затое тут панавалі згода, каханне да адзін аднаго, сумленнасць, павага да блізкіх і давер.

Сядзіба, дарэчы, падзелена на дзве часткі – адна для гаспадароў, іншая ж прызначалася прыслузе. Супрацоўнікі музея прыкладаюць нямала намаганняў, каб кожнаму наведвальніку прыйшлося па душы гэта месца. Нават калі чалавек мала знаёмы з творчасцю Адама Міцкевіча, наведванне гэтага месца будзе цікава з пункту гледжання азнаямлення з старадаўняй беларускай культурай і побытам.