Музей мініяцюр Беларусі «Краіна міні»

Музей «Краіна міні» - гэта першы ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр беларускіх выбітнасцяў, звязаных са знакавымі падзеямі нашай краiны. Вакол некаторых макетаў узноўленыя гістарычныя сцэны, якія дазваляюць наведнікам музея адчуць атмасферу мінулага.

Макет кожнай выбітнасці - гэты твор мастацтва. Кожны экспанат мае сваю інтэрактыўную "фішку". У экспазіцыі пададзеныя самыя значныя архітэктурныя помнікі Беларусі, у тым ліку малавядомыя. У музеі працуюць экскурсаводы. Падчас экскурсіі, апроч гістарычных фактаў пра выбітнасці, гасцям «Краіны міні» расказваюць захапляльныя легенды пра знакамітыя месцы. Таксама наведнікі могуць задарма скарыстацца аўдыягідам ці загадзя самастойна спампаваць дадатак – гід на смартфон (Android і IOS).

Апроч інфармацыі пра экспанаты, аўдыягід дае турыстам карысныя парады, як зручна даехаць да таго ці іншага помніку і дзе можна пераначаваць.

Апроч асноўнай экспазіцыі ў «Краіне міні» ёсць фотазона ў выглядзе самабытнай беларускай хаткі, зона адпачынку, дзе за кубкам кавы можна пакарыстацца бясплатным Wi-fi. Тут жа, у самай аўтэнтычнай сувенірнай краме Мінска, можна прыдбаць арыгінальныя падарункі для сябе і сяброў, зробленыя беларускіх майстрамі і рамеснікамі па цалкам дэмакратычных цэнах.