УК "Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е. Р. Раманава"

Гісторыя музейнай справы ў Магілёве бярэ свой пачатак з 15 лістапада 1867 г., калі пры губернскім статыстычным камітэце быў заснаваны першы магілёўскі музей. У 1878 г. у музеі мелася тры аддзела: гістарычны, этнаграфічны і геаграфічны. У 1953 г.перайменаваны ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. У 1961 г. музей атрымаў уласнае трохпавярховы будынак на Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы), у якім ён размяшчаецца і ў цяперашні час.

У 1990 г.адбылося адкрыццё двух аддзелаў: дасавецкага і прыроды; 3 ліпеня 1993 г. адкрыўся савецкі аддзел 1917-1945 гг. да 130-гадовага юбілею музея была адкрыта экспазіцыя археалогіі. Новая экспазіцыя Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея была прызнана адной з лепшых у Беларусі. У канцы 1990-х і ў пачатку 2000-х гадоў супрацоўнікі музея працягвалі працаваць над новымі экспазіцыямі. У асобным будынку па адрасе Першамайская, 8 (філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея) былі адкрыты: 9 снежня 1999 г.экспазіцыя «Зямлі роднай кругавод», 19 сакавіка 2004 г. - «Магілёў губернскі».
Фонды музея налічваюць больш за 136 000 экспанатаў асноўнага фонду і падзеленыя на 26 калекцый. Самыя шматлікія калекцыі-гэта "Археалогія", "Нумізматыка", "Рукапісы і друкаваныя выданні","Дакументы".

Кантакт:

e-mail: mogilev@kraimog.belhost.by

Рэжым працы музейных экспазіцый:

пл. Славы,1: 10.00-18.00, выходны – панядзелак
вул. Першамайская, 8: 10.00-18.00, выхадны – серада
Кожная трэцяя пятніца месяца - дзень льготнага наведвання пастаяннай экспазіцыі музея.