Мемарыяльны помнік-гармата ў г. Бялынічы

На Старонкі гісторыі айчыннай вайны 1812 года мястэчка Бялынічы трапіла дзякуючы гусару-камандзіру, паэту-партызану Дзянісу Давыдаву, які за мужнасць і выдатныя камандзірскія здольнасці ў бітвах пад Солтанаўкай, чырвоным, Копыссю і Бялынічамі быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-га класа.
У гонар народнага героя ў райцэнтры названа адна з вуліц, а ў адным з куткоў гарадскога пасёлка ўстаноўлена гармата часоў далёкай вайны. Работа выканана гомельскімі майстрамі. Каля яе спыняюцца людзі, каб дакрануцца да гісторыі.