Мэмарыяльны комплекс «Памяць» у горадзе Шклове.
Мемарыяльны комплекс "Памяць" адкрыты ў 2000 годзе. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнку. Пабудаваны комплекс на месцы абеліска і брацкай магілы воінам, якія загінулі пры вызваленні горада ў чэрвені 1944 года. Скульптура салдата знаходзіцца ў цэнтры комплексу, а па баках на 12 мармуровых плітах адліты імёны загінуўшых воінаў-землякоў. Іх больш за 8500 чалавек. Да 65-годдзя Вызвалення Беларусі на тэрыторыі комплексу пастаўлены пліты з назвамі вёсак, спаленых у гады вайны (18). Фрагментам комплексу з'яўляецца сцяна з выявай схематычнага плана абароны горада ў 1941 годзе "Дняпроўскі рубеж" і помнік браніраванага гусенічнага танка "ІС-3", які прыйшоў сваім ходам і застыў на стагоддзі. Мемарыяльны комплекс з'яўляецца галоўным месцам у духоўнай гісторыі горада і раёна найноўшага часу.