Касцёл Ушэсця Святога Крыжа ў вёсцы Быстрыца

Помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя па загадзе польскага караля Жыгімонта I. У 1760 г.перабудаваны ў стылі ракако.Аднанефны, двухвежавы з пяціграннай апсідай (з паўночнага боку прыбудавана сакрысція). Каменны храм мае сіметрычна-восевую падоўжаную кампазіцыю. У Сілуэце будынка дамінуюць дзве чатырох'ярусныя вежы галоўнага фасада, лёгкія і струйчатые па архітэктурнай трактоўцы (групы пілястраў, скразная аркатура вежаў, высокія нішы). Вежы аб'яднаны трохкутным шчытом, за якім схаваны двухсхільныя дахі. Бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны парамі арачных вокнаў і тонкімі падвойнымі лапаткамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным антаблементам. Зала касцёла перакрыта цыліндрычным, на падпружных арках, скляпеннем, рызніца — цыліндрычным з распалубкай. Скляпенні дэкарыраваны арнаментальным узорам XIX стагоддзя. Дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера-галоўны алтар, разгорнуты па гранях апсіды і падзелены антаблементам на два ярусы. У адным барочна-рокальным стылі зроблены і два, меншых па памеры, кулісных алтара.